Калі зможам пабачыць белы дым з коміну Сікстынскай капэлы -- знак, што абраны новы Папа Рымскі? 115 кардыналаў Рыма-каталіцкага касцёлу, зачыненыя ў святыні ад вонкавага свету, будуць галасаваць да той пары, пакуль адзін з кандыдатаў не набярэ больш за дзве траціны галасоў. Канклаў распачнецца 12-га сакавіка, але комін усталявалі ўжо сёння... belsat.eu
У Вільні сёння развіталіся са старшынём Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы і клубу «Сябрына» Раманам Вайніцкім. Тры дні таму яго закатаванага знайшлі ў сутарэннях уласнага дому. Жорсткае забойства скалынула не толькі беларускую Вільню. Каму ж была патрэбная смерць намесніка дырэктара Беларускай гімназіі? belsat.eu
Эканамічная статыстыка не цешыць. Аднак новаўвядзенні, якія прапаноўвае дзяржава, найчасцей тычацца не рэформаў і спосабаў зарабіць болей, а чарговых формаў фінансавага кантролю за тымі сродкамі, якія яшчэ застаюцца ў гаманцах беларусаў. Дайшла чарга і да банкаўскіх картак, пры карыстанні якімі кожны раз давядзецца даказваць, што яны вашыя. belsat.eu
Шчасця -- менавіта яго мы зычым адзін аднаму ва ўсе святы. І ўжо далей пералічваем: кахання, здароўя, ладу ў сямі... І сапраўды -- а што яшчэ для шчасця трэба? Ну, можа кавалачак шакаладу... Незвычайная выстава, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня, адкрылася ў адным з гандлёвых цэнтраў Менску.
"Чарнобыльская малітва" на варшаўскай сцэне. Адна з найлепшых рэжысёрак Польшчы Ёанна Шчэпкоўска паставіла спектакль паводле знакамітага твору Святланы Алексіевіч пра катастрофу на ЧАЭС 1986 года. Аповесць беларускай пісьменніцы складаецца з маналогаў простых грамадзянаў, якія сталі ахвярамі трагедыі. А якім чынам польскім творцам удалося адаптаваць "трагічны рэпартаж" для тэатральнай сцэны?
Search. Guide new. Thumbnail Popular on YouTube · Thumbnail Music · Thumbnail Sports · Thumbnail Gaming · Thumbnail Movies · Thumbnail TV Shows · Thumbnail News · Thumbnail Spotlight; No channels found. Channels for you. Thumbnail yougenerationtv · Thumbnail TheNewYorkTimes · Thumbnail politics · Thumbnail MachinimaPrime · Thumbnail AlJazeeraEnglish; No channels found. Browse channels.