Якую спадчыну пакінуў Васіль Старавойтаў? Ці можа становішча беларускай мовы палепшыцца пры цяперашняй уладзе? Гэтыя тэмы ? ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, супрацоўніца украінскай службы нашага радыё Маряна Драч, а таксама Сяргей Абламейка і Сяргей Навумчык.
На самым высокім афіцыйным узроўні адзначаецца ў Беларусі 23 лютага. З гэтай нагоды прэзідэнт шчодра надзяліў генеральскімі пагонамі шэраг прадстаўнікоў сілавых структураў. Адметна, што сярод сілавікоў, якія атрымалі павышэнне, багата тых, хто кіраваў задушэннем пратэстаў апошнія гады. Каго ж і ад каго абараняе ўласна беларускае войска? І ці жадаюць беларусы служыць у ім? belsat.eu
«ПраСвет» -- гэта міжнародны часопіс тэлеканалу «Белсат». Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце? Свежы погляд на міжнародную палітыку, зразумела -- пра глабальную эканоміку і цікава -- пра культуру. З «ПраСветам» нават далёкія падзеі стануць бліжэй. У нас факты, аналітыка, каментары. Глядзіце «ПраСвет» з Алінай Коўшык і Дзмітрыем Гурневічам штопятніцу а 20:30.