Роўна год таму панк-малебен "Pussy Riot" у галоўнай святыні Рускай праваслаўнай царквы ускалыхнуў грамадскую думку. Дзёрзкая акцыя прымусіла шмат каго задацца пытаннем не толькі пра свабоду слова, але і пра сувязі дзяржавы і Царквы. Але ці змянілася штосьці? Сёння ў Храме Хрыста Збаўцы былі затрыманыя дзве выкладчыцы, якія прынеслі кветкі, каб нагадаць пра акцыю "Pussy Riot".
Размова пра сёньняшні стан беларускай мовы, пра яе пашырэньне ў інтэрнэце і сярод моладзі, а таксама пра моўную будучыню Беларусі. Удзел у абмеркаваньні бяруць Сяргей Абламейка, Сяргей Дубавец і Франак Вячорка. www.svaboda.org 21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы. У Беларусі, апрача тытульнай нацыі -- беларусаў, жывуць расейцы, палякі, украінцы і прадстаўнікі іншых народаў. Але ні расейскай, ні польскай, ні ўкраінскай мове зьнікненьне не пагражае. Затое, паводле экспэртаў ААН, пад пагрозай зьнікненьня знаходзіцца мова беларуская.
Пашырыць санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі! Гэтым разам заклік гучыць не з боку часткі беларускай апазіцыі... а праваабарончага фонду "Сірыйцы Вялікай Брытаніі". Абмежаванні маюць датычыць гандлёвых сувязяў афіцыйнага Менску з Іранам, Сірыяй і Злучанымі Штатамі. Пасля ранейшага такога закліку амерыканскі Сенат наклаў санкцыі на дзве беларускія структуры ваеннай прамысловасці.
Скандальны філёзаф, які за сваю паэму пра немцаў і мутантаў трапіў у псіхіатрычны шпіталь, мастак, зь якога пасьмейваліся, а цяпер раскупаюць калекцыянэры, самотны чалавек, альтэр эга якога было люстэрка - гэта Аляксей Жданаў, якому днямі споўнілася б 65 гадоў. Белліт не заканчваецца сталічнай кальцавой! Сяргей Балахонаў, Алена Брава - літаратурныя героі правінцыі. Ці не бракуе ім асяродзьдзя і поўнага падзеяў Менску? Тры спэктаклі, якія варта паглядзець, пакуль зіма ня скончылася - парады ад Лізы Міхальчук, якая абрала балет, камедыю і сэнтымэнтальную драму.