Заўтра нашая краіна святкуе Дзень абаронцаў Айчыны. Свята, якое перайшло з савецкага мінулага ў сучаснае жыццё незалежнай Беларусі. Аднак апроч "чырвонага" шлейфу гэты дзень нагадвае і пра драматычныя старонкі беларускай гісторыі. Акурат 23 лютага 1918 года нашая краіна была пад нямецкаю акупацыяй. Дык што ж мы святкуем? belsat.eu
Некалі тэрыторыя свабоды, цяпер жа -- выпаленая зямля. Абсалютная зачыстка медыйнай сферы, дзе магла б праявіцца антыкрамлёўская пазіцыя. Пра актуальныя тэндэнцыі ў расейскай палітыцы падчас сустрэчы ў Менску распавёў вядомы расейскі журналіст. Паводле былога НТВ-шніка Паўла Селіна, Расея ідзе беларускім шляхам. belsat.eu
Абектыўных прычынаў для дэвальвацыі няма, заявіў Аляксандр Лукашэнка. У адсутнасць першай асобы краіны міністр эканомікі казаў пра пагрозу дэвальвацыі, прэмер-міністр -- пра прыватызацыю як выратаванне. Аднак вярнуўшыся з сочынскага адпачынку, прэзідэнт катэгарычна заявіў, што гэтага не будзе! А што будзе, калі цяперашні курс уладаў не зменіцца? belsat.eu
Калі пагаршаецца ўнутраная сітуацыя і дачыненні з Масквою, афіцыйны Менск спрабуе шукаць паратунку на Захадзе. І прыём гэты раней працаваў. Але цяпер сітуацыя іншая: замоцна раздражняць Крэмль небяспечна, а Еўразвяз пойдзе на дыялог толькі пры значных саступках з боку ўладаў Беларусі. Якія ж манеўры зробіць афіцыйны Менск? belsat.eu