Беларускі спорт за год да зімовай Алімпіяды ў Сочы: прагрэс, застой ці заняпад? Чаму хакей апынуўся па-за Гульнямі? Як ацаніць выступ біятляністаў на чэмпіянаце сьвету ў Чэхіі і фрыстайлістаў на этапах Кубку сьвету? Налета ў Сочы — ці пацэліць у алімпійскі мэдаль Даря Домрачава і ці ўдалымі будуць палёты і прызямленьні лыжных акрабатаў? Спадзяваньні і шанцы беларускіх алімпійцаў абмеркавалі у праскай студыі журналіст Вячаслаў Ракіцкі і заўзятар Аляксей Шыдлоўскі, у менскай студыі — журналіст Ігар Карней.
Верш Валярыны Куставай! Яшчэ адзін вершык і больш інфармацыі тут: belsat.eu Перад намі ставяць умовы: маўчаць ці пазбавіцца мовы... «Ма» — пракрычыць дзіця, забыўшыся на яшчэ адно «ма». «Ма... » — прастогне жаўнер, не паспеўшы дагаварыць апошняе "ма". «Ма», — дапіша за яго першакласнік першае сваё слова "Радзі...". «Ма! » — я паўтару тройчы за тых, хто не паспеў: «Мама! Мама. Мама... Мама-мова мая.
- Калі маладая мама мае магчымасць працаваць у дэкрэце - то пасобіе ад дзяржавы яна атрымлівае мінімальнае. Што выгадней -спадзявацца на дзяржаву ці на сябе? - Падлетак і бізнес. Ці ў Беларусі можна распачаць прадпрымальніцтва пакуль табе няма 18 год? -Інваліды ў Беларусі. Як абараніць свае права на працу? Архіў выданняў: belsat.eu
Два на два: С. Кавалеўская і С. Сматрычэнка пра ліцэй ім. Я.Коласа 10 гадоў таму ўлады зачынілі адзіную ў Беларусі сапраўды беларускамоўную навучальную ўстанову ліцэй імя Якуба Коласа. Аднак ліцэй не спыніў працы, а сышоў у падполле. Выпускнікі ліцэю розных пакаленняў, Сяргей Сматрычэнка (выпуск 1994 г.) і Стэфанія Кавалеўская (2006), узгадваюць alma mater і падаюць свае версіі закрыцця ўстановы ўладамі, а таксама тлумачаць унікальнасць ліцэю для беларускай сістэмы адукацыі. Выданне за 17.02.2013 Архіў выданняў: belsat.
Будынак бровару ў Лошыцкім парку выставілі на аўкцыён, які мае адбыцца 20 лютага. У плянах зрабіць тут гатэль. Таксама ад інвэстара патрабуюць захаваць і ахоўваць гісторыка-культурную спадчыну. Бровар і млын, мадэрн і канструктывізм, пахавальня ўладальнікаў і памінаньне ахвяраў рэпрэсіяў - карэспандэнты Свабоды наведалі Лошыцу з экскурсаводам Паўлам Дзюсекавым. Радыё Свабода www.svaboda.org