Выданне за 17.02.2013 Апошнім часам у беларускамоўным інтэрнэт - асяроддзі актывізаваліся аўтары (сярод іх вядомыя і паважаныя), якія ставяць пытанне пра перспектывы існавання беларускай мовы як адзінай мовы на нашай зямлі. Наўмысна абвострана яны сцвярджаюць, што расейская мова ў Беларусі непазбежна сканае, гэта толькі пытанне часу. Зразумела, што такое люстэркавае разуменне выкліканае сённяшняю, вельмі кепскаю моўнаю сітуацыяй у Беларусі, справядлівым непрыманнем таго, што робяць улады, каб канчаткова знішчыць матчыну мову беларусаў.
- "Бярозавы гай-2" Магілёўцы працягваюць змагацца. - Як змагацца з кіроўцамі, што няправільна паркуюць свае аўты, ствараючы праблемы іншым? У Беларусі зявіліся актывісты, што ўзялі на ўзбраенне тактыку расейскай ініцыятывы «Стоп-хам», але ў лагоднейшай форме. Рэпартаж аб праблеме парковак у Менску... - Ветэраны-інтэрнацыяналісты больш не маюць права на льготнае жытло - "Аўта-радыё". Ужо 2 гады калектыў станцыі пазбаўлены магчымасці працаваць
-- Жывёліны, якія насуперак сваёй волі аднойчы сталі закладнікамі ў руках бяздушнага чалавека, назаўсёды губляюць веру ў людзей. Аднак ёсць асобы, якія даюць бой крыўдзіцелям слабых і ўстаюць на абарону жыцця. - Ува ўсім свеце ўжо даўно існуюць адмысловыя крамы з расліннымі прадуктамі, гэткія ж кавярні ды розныя ўстановы, дзе прапаноўваюць харчаванне. А ці ёсць такія месцы ў Беларусі і ці лёгка жывецца айчыннаму вегетарыянцу, даведаемся ўжо вельмі хутка. - Фаер-шоў -- забаўка, якая набірае незвычайную папулярнасць у краіне.
У нядзелю ў менскім касьцёле Сьвятога Роха, што на Залатой Горцы, прайшла англамоўная імша для замежнікаў. Былі і цікаўныя беларусы. Ідэя служыць па-ангельску ўзьнікла на гэтыя Каляды -- парафіяне выказалі патрэбу ў больш зразумелай мове, касьцёл пайшоў насустрач. Цяпер англамоўныя службы будуць кожную першую нядзелю месяца. Радыё Свабода www.svaboda.org
??Uladzimir Kandrusevich — the only artist in Belarus, who continues making frescoes in the tradition of the Italian Renaissance. Full text www.svaboda.org Сваё трыццацігодзьдзе Ўладзімер Кандрусевіч сустракаў на нарах турмы на Акрэсьціна, куды ён быў кінуты за абарону намётавага мястэчка на пляцы Каліноўскага, які ўзьнік на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у 2006-м. А ў свае трыццаць сем Уладзімер Кандрусевіч пабудаваў дом у вёсцы пад Менскам, нарадзіў сына і дачку, стварыў безьліч жывапісных ды графічных карцінаў на паперы, палотнах, сьценах грамадзкіх ды прыватных памяшканьняў.