Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Цені ўлады». Дак. фільм

15.02.2013
«Цені ўлады». Дак. фільм Рэжысёр Леанід Міндлін прэзентуе свой аўтарскі погляд на найбліжэйшае атачэнне кіраўніка Беларусі. Рэжысёр у сваім фільме таксама імкнецца даць ацэнку кампетэнтнасці беларускіх дзяржаўных службоўцаў. «Адзін з жартаўлівых законаў Мэрфі кажа: кожны чыноўнік імкнецца да вяршыні некампетэнтнасці. Таму я вырашыў паглядзець на гэта з дапамогаю рэальных кадраў», -- прызнаўся дакументаліст. Самым складаным падчас працы над фільмам было для аўтара -- пазбегчы карыкатуры і здзеку з чыноўнікаў. Рэжысёр стараўся зразумець матывы тых асобаў на адказных пасадах, ад якіх залежаць будучыня краіны і лёсы канкрэтных людзей.

Каму і чаму не падабаюцца «змагары»?

15.02.2013
Каму і чаму не падабаюцца «змагары»? Канфлікт паміж журналістам Будзімірам і рэдактарам Анлайнэра Дзянісам Блішчом як люстэрка беларускага грамадзтва. Каму і чаму не падабаюцца «змагары»? Ці магчымая ў Беларусі апалітычная журналістыка? Ці трэба «змагарам» імкнуцца спадабацца Блішчу? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць журналіст Будзімір, журналіст Канстанцін Міхееў і кіраўнік гомельскага аддзелу руху «За Свабоду», блогер Пётр Кузьняцоў.

«Чарга. Гісторыя пытання ці пытанне гісторыі?»

15.02.2013
«Чарга. Гісторыя пытання ці пытанне гісторыі?» Аўтары фільму даследуюць гісторыю чэргаў у Беларусі як зявы з часоў даваеннай БССР да нашых дзён. У багатай на кінахроніку стужцы выступаюць сведкі падзеяў, якія раскрываюць механізм пераразмеркавання тавараў у Савецкай Беларусі. Адкуль браўся дэфіцыт і чэргі? Што такое «блат»? Хто такія «фарцоўшчыкі»? Чаму партыйная наменклатура атрымлівала тое, пра што большасць грамадзянаў магла толькі марыць? І чаму цяпер у Беларусі чарга застаецца часткаю жыцця?

Горкі дом

15.02.2013
Горкі дом Жыхары горацкага дому са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасьці працягваюць пакутаваць ад рамонту, які пачаўся яшчэ да «Дажынак», што прайшлі ў Горках у верасьні 2012. «Яны ламалі як зьвяры!» — абураюцца жыхары гора-рамонтнікамі, - «Нас ад слова "Дажынкі" аж трасе!». Радыё Свабода www.svaboda.org

Івацэвіцкі завод: Грошай няма, але ніхто не пратэстуе

15.02.2013
Івацэвіцкі завод: Грошай няма, але ніхто не пратэстуе Стратны Івацэвіцкі завод жалезабетонных вырабаў далучылі да тутэйшага ПМК-11 (перасоўная механізаваная калона) пасля скаргаў рабочых наконт нізкіх заробках. Паводле звестак адміністрацыі, сярэдні заробак на прадпрыемстве складае Br 1 млн 700 тыс., аднак рабочыя кажуць, што атрымліваюць не больш за Br 1 млн 400 тыс.

Ваенныя гульні, 4 серыя. Трейлер

15.02.2013
Ваенныя гульні, 4 серыя. Трейлер Серыял на Белсаце. «Ваенныя гульні», 4 серыя, 16 лютага, у суботу, а 19:10

Прыгоды і паходы. Анонс

15.02.2013
Прыгоды і паходы. Анонс Пазнавальная праграма для дзетак "Прыгоды і паходы" на Белсаце. 16 лютага, у суботу, а

Далёка ад акна. Трейлер

15.02.2013
Далёка ад акна. Трейлер Суботні сеанс на Белсаце, мастацкі фільм «Далёка ад акна». 16 лютага, у суботу, а 21:45

"Родны кут" Юліі Букі

15.02.2013
Родны кут Юліі Букі Вы думаеце, жыццё на вёсцы сумнае і аднастайнае? Ды якое там! Пражыўшы два дні ў вёсцы Валодзькава ў аграсядзібе Юліі Букі "Родны кут", мы пераканаліся ў зваротным. Яна адна, без мужа, гадуе двух непаўналетніх дзяцей і трымае восем вясковых хатаў. Пра сваю сядзібу Юля кажа так: мінімум цывілізацыі, максімум свабоды, як быццам вы ў гасцях у бабулі. Адрас сядзібы: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в.Валодзькава. Тэл. (8 033) 715-46-21 (Юлія Бука)

Над Уралам выбухнуў метэор

15.02.2013
Над Уралам выбухнуў метэор belsat.eu Жыхары Чалябінску, Екацярынбургу ды Цюмені сталіся сведкам падзення метэору, які выбухнуў у ніжніх слаях атмасферы. Ад выбуху пацярпелі чатары чалавекі. Некаторыя жыхары Чалябінску адчулі ўдарную хвалю, у некаторых дамах выбіла вокны. Ад аскепкаў шкла пацярелі чатыры чалавекі, аднах іх жыццю не пагражае небяспека - паведамляюць у расейскім МНС.

Дзень закаханых - свята супермаркетаў?

15.02.2013
Дзень закаханых - свята супермаркетаў? Дзень святога Валянціна - для адных свята кахання, для іншых - ідэялагічная дыверсія. Пра парадоксы айчынных святкаванняў у праграме "Размова Жбанкова" вядоўца гутарыць з філосафам і культуролагам Альмірай Усманавай. "Я мяркую, што большасць людзей, якія маюць дачыненне калі не да святкавання, то прынамсі да ўзгадкі пра Дзень сявтога Валянціна, напэўна разумеюць, што ў першую чаргу гэта камерцыйнае свята. Тобок гэта свята для супермаркетаў і рознага кшталту дылерскіх сетак, - гаворыць Альміра Усманава.

Вынікі дня

14.02.2013
Вынікі дня Больш пра гэта тут:
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]