Праз 12 гадоў на чужыне ён, урэшце, змог абняць родных. Чарговая гісторыя беларускіх гастарбайтараў, якія шукаюць лепшай долі далей на ўсход, скончылася добра. Напярэдадні вечаровым цягніком з Расеі вярнуўся Мікалай Шпак -- беларус з Мазыра, які выехаў на заробкі ў Арэнбург, але, як кажа, трапіў у рабства.
Зявілася першая ахвяра публічных патрабаванняў Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з карупцыяй у спорце. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць Віктара Міхадзюка, былога кіраўніка Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы -- установы, вядомай не толькі спартоўцам, але і папулярнай сярод кіроўных элітаў. belsat.eu
Тым часам Алеся Бяляцкага пазбавілі спатканняў з роднымі. На паўгода. Пра гэта паведаміла адміністрацыя бабруйскай калоніі, дзе ўтрымліваюць палітвязня. Асуджаны на 4 з паловаю гады праваабаронца і раней зазнаваў ціск з боку адміністрацыі. Летась яго таксама пазбаўлялі спатканняў з роднымі. belsat.eu
У чым магія і таямніца радыё? Чаму, нягледзячы на імклівае ўзьнікненьне і разьвіцьцё новых сродкаў масавай інфармацыі і трансьлятараў культуры, радыё, вынайдзенае болей як 100 гадоў таму, працягвае жыць і не губляе сваёй прыроды? Якія якасьці мае радыё, чаго ня маюць, так бы мовіць, яго маладзейшыя канкурэнты? І як бачыцца яго будучыня? З нагоды Сусьветнага дня радыё над гэтымі пытаньнямі разважаюць журналісты Свабоды Алена Ціхановіч, Вячаслаў Ракіцкі і Ігар Памяранцаў.