Бадай, усе адказы на ўсе пытанні можна знайсці ў самай папулярнай на свеце інтэрнэт-энцыклапедыі. Агульнадаступная і бясплатная "Вікіпедыя" ўтрымлівае мільёны артыкулаў на ўсіх мовах свету. Беларускамоўная ж частка, на жаль, яшчэ мае шмат белых плямаў. Дзеля яе ўзбагачэння беларусы разам з неабыякавымі да нашай роднай мовы палякамі арганізавалі ў Варшаве Дзень Беларускай "Вікіпедыі"!
Зямля ў бяспецы! Нашая планета пазбегла сутыкнення з гіганцкім астэроідам, што ўначы пранёсся ў рэкорднай да яе блізкасці. За касмічным абектам памерамі з 15-павярховы дом пільна сачылі астраномы ды аматары праз он-лайн-трансляцыю NASA. А тым часам расейскія навукоўцы шукаюць аскепкі метэарыту, што напярэдадні пры падзенні на зямлю прынёс разбурэнні ды пакалечыў 1200 жыхароў Чэлябінскай вобласці. Ці ўдалося знайсці нязванага госця?
Пакуль увесь свет аналізуе небяспеку, што можа так нечакана прыляцець з неба, Паўночная Карэя марыць пра заваёўванне космасу. Прынамсі інтэрнэт-прастору ўжо скарае песня пра гэта. А нам цікава, ці пабе твор паўночнакарэйскага піянера рэкорд праглядальнасці слыннага беларускага інтэрнэт-гіта "Я з вёскі"? belsat.eu
Роўна 24 гады таму апошні савецкі жаўнер пакінуў Афганістан. Такім чынам афіцыйна закончылася адна з самых крывавых у гісторыі СССР войнаў, якая цягнулася больш за дзевяць гадоў. Як сёння жывецца ў Беларусі ветэранам-"афганцам"? І ці ёсць гарантыі, што нашыя салдаты зноў не будуць уцягнутыя ў афганскі канфлікт? belsat.eu