У Мехіка пачаў працу музей, прысвечаны культуры мая. У трох прасторных залах размешчаная ўнікальная археалагічная калекцыя. Гонар музею -- узнаўленне гістарычнай абстаноўкі часоў мая. Не менш цікавая і нагода адкрыцця музею, якою стала набліжэнне канца свету. Паводле некаторых навукоўцаў, плямёны мая прадказвалі яго 21-га снежня гэтага года. Іншыя кажуць, што не ўсё так дрэнна. Іншыя тэмы: на Брылёўскім полі прайшла рэканструкцыя бітвы 1812 года. У інданезіійскай вёсцы правялі фестываль джазу.
Дзясяткі трактароў фактычна заблакавалі рух у цэнтры Брусэля. Бельгійскія фермеры, што прадукуюць малако, пратэстуюць супраць нізкіх коштаў на сваю прадукцыю. Фермеры гавораць, што ўсталяваныя кошты на малако не дазваляюць ім пакрыць выдаткі на вытворчасць. Да пратэсту бельгійскіх фермераў далучыліся іх калегі з Францыі, Нямеччыны, Нідэрландаў і Люксембургу.
Упершыню кіраўнік дзяржавы агучыў лічбу супрацоўнікаў КГБ і адразу ж распарадзіўся скараціць з дванаццаці тысячаў да трох. Такім чынам, ажно дзевяць тысячаў прафэсіяналаў сваёй справы могуць стаць беспрацоўнымі. Кім і дзе яны маглі б уладкавацца? Ці праўда, што супрацоўнікі гэтай спэцслужбы з глыбокай гісторыяй папоўняць шэрагі апазыцыі? Шукайце адказы ў новай праграме Вінсэнта "Цырк за дротам" Больш інфармацыі пра падзею: www.svaboda.org/content/article/24774936.html Чытайце Радыё Свабода - www.
26 лістапада былі канфіскаваныя офіс і маёмасць Праваабарончага цэнтру "Вясна". Арганізацыя, аднак, працягне сваю дзейнасць. --------------------------------------------------- 26 ноября были конфискованы офис и имущество Правозащитного центра "Весна". Организация, однако, продолжит свою деятельность. ---------------------------------------------------