Паэтычны вобраз Слуцкага Збройнага Чыну -- антыбальшавіцкага паўстання -- і спробы ўтварэння войска БНР -- у дакументальным фільме «Слуцкі збройны чын». У фільме паказваюцца падзеі лістапада-снежня 1920 г., постаці арганізатараў паўстання, большасць якіх сталі ахвярамі сталінізму, аднак некаторыя выбралі выгнанне і працягнулі барацьбу. Сярод іх -- Лявон Рыдлеўскі -- вучань Слуцкай гімназіі, які свядома далучыўся да паўстанцаў. Пасля задушэння паўстання ён апошні са свайго аддзелу перайшоў польскую мяжу.
Беларускі гурт з Беластока "Ilo&friends" ажывіў нямое кіно "Прастытутка". Гэта кінастужка спрачаецца з "Лясной быллю" Юрыя Тарыча за званне першага беларускага фільма. Па словах Ілоны Карпюк, вакалісткі гурта, ствараць нешта цікавае на беларускай мове можна і па-за межамі Беларусі. "Файна, што мы можам паказаць, што ў Беластоку ёсць людзі, якім таксама блізкая беларуская мова".
У Беларусі праблема дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю захоўваецца, сведчаць вынікі апытання НІСЭПД. Каардынатар Офісу правоў людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі мяркуе, што прычына дыскрымінацыі -- страх большасці перад узаемадзеяннем з непадобнаю да іх групаю, а таксама недастатковыя намаганні з боку дзяржавы для адаптацыі інвалідаў у грамадстве.
Менскія таварыствы ўласнікаў трапілі пад пільную ўвагу дзяржавы. Сёння старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька падчас аператыўнай нарады загадаў адміністрацыям раёнаў пільна сачыць за правядзеннем арганізацыйных сходаў у таварыствах уласнікаў, якія ствараюцца ці якія ўжо існуюць. Кіраўнік сталіцы звярнуў увагу на тое, што абяднанні, якія займаюцца абслугоўваннем жыллёвага фонду, мусяць стварацца выключна добраахвотна і самастойна жыхарамі дамоў.
Яшчэ адно кандытарскае прадпрыемства краіны нацыяналізавалі. Гэтым разам дзяржава атрымала кантрольны пакет акцыяў бабруйскага "Чырвонага харчавіка" -- прадпрыемства, якое з 1870 года спецыялізуецца на пасціла-мармеладных вырабах. Паводле агенцыі "Бізнес-навіны" такую захаду падтрымалі амаль 100 % акцыянераў, аднак канчатковае рашэнне зацвердзяць на чарговым паседжанні ўладальнікаў прадпрыемства. Раней, 12 кастрычніка, Лукашэнка сваім распараджэннем павялічыў дзяржаўныя долі ў найбуйнейшых цукерачных фабрыках "Камунарка" і "Спартак".