У крымінальнай справе Андрэя Пачобута прызначаная чарговая лінгвістычная экспертыза. Гэтым разам вывучаць тэксты карэспандэнта польскай "Gazety Wyborczej" на наяўнасць паклёпу на Аляксандра Лукашэнку будуць мовазнаўцы з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Пра гэта Пачобут даведаўся ў Следчым камітэце. Сам журналіст правядзенне дадатковай экспертызы лічыць бессэнсоўным, тым больш, што раней падобныя працэдуры праводзіліся ўжо тройчы. АНДРЭЙ ПАЧОБУТ, ЖУРНАЛІСТ: "Улады спрабуюць стварыць бачнасць нейкіх следчых дзеянняў, каб не выглядала, што гэтая справа проста вісіць у паветры.
"Рукі прэч ад кілавату" -- настойвае рэдакцыя самай масавай дзяржаўнай газеты "Советская Белоруссия", ужо другі раз друкуючы не тыповы для сябе -- крытычны да ўладаў -- артыкул. На прыцэле -- міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, які напярэдадні заявіў, што бальшыня насельніцтва падтрымлівае прапанаваную ўрадам дыферэнцаваную сістэму аплаты электрычнасці.
"Пачынаць трэба з таго, што будаваць дамы для семяў. Дамы, а не "кватэры-шпакоўні" і рабіць гэта за кошт развіцця прыгарадных тэрыторый. Я думаю, што развіццё будаўніцтва драўляных сямейных дамоў - гэта вельмі добрая справа. Трэба зыходзіць ад хрушчоўска-фінскай скіраванасці будаўніцтва, калі будуюцца панэльныя дамы. Гэта для краіны, дзе жыве 9 млн 400 тыс чалавек, дзе шмат леса і людзі могуць жыць прасторна, не патрэбна. Дайце людзям зямлю і магчымасць будавацца", - заклікае Леанід Заіка.
"Ва ўсім свеце склалася такая прапорцыя: сярэдні кошт квадратнага метра ў новым доме роўны сярэднемесячнаму заробку ў краіне. Калі мы цяпер яшчэ толькі хочам падыйсці да пяцісотдоларавага заробку, то пытанне і да прэзідэнта, і да будаўнікоў: пакажыце кватэры, у якіх квадратны метр каштуе $ 500, чаму ў нас даражэй за $ 1000, дзе гэтыя грошы?, - гаворыць Леанід Заіка. - Альбо іх чыноўнікі сабе кладуць у кішэні, альбо урад перашкаджае нармальнай канкурэнцыі, альбо будаўнікі вырашылі, што яны самыя адукаваныя і самыя эфектыўныя".
Кожную раніцу ў салігорскай раённай паліклініцы стаяць вялікія чэргі па талёнчыкі на прыём. А 5-й прыходзяць першыя людзі. Яны яшчэ маюць магчымасьць не стаяць на ганку, а зайсьці ў маленькі тамбур і пагрэцца. Далёка ня ўсе могуць патрапіць да нэўрапатоляга і эндакрыноляга, бо колькасьць прыёмаў абмежаваная.