то не трымаў у руках самую прадаваную ў свеце цацку -- магічны кубік вугорскага прафесара Эрнё Рубіка? Хто не спрабаваў скласці яго? Сёння знойдзеныя юнакамі сярод хатняга хломазду старыя, улюбёныя галаваломкі бацькоў часцяком прыводзяць хлапцоў і дзяўчат у новы спорт -- спідкубінг, хуткаснае збіранне кубіка Рубіка. Спідкубінг заваёўвае ўсё болей прыхільнікаў у свеце. Пра беларускі спідкубінг і яго дасягненні мы паразмаўлялі з яго лідарам -- Піліпам Хурсевічам. belsat.eu
У 25-ты з ліку Дзень барацьбы са СНІДам ААН рапартуе пра заўважныя поспехі. У 25 краінах колькасць новых захворванняў скарацілася напалову. Беларусь не стаіць у гэтым шэрагу -- толькі за 10 месяцаў гэтага года выявілі 1046 новых выпадкаў заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека. Летась жа было 992. АЛЕГ ЯРОМІН, АСАЦЫЯЦЫЯ «БЕЛСЕЦЬ АНТЫСНІД»: "Не ўсе людзі правяраюцца на ВІЧ і ведаюць пра свой дыягназ. Калі, напрыклад, цяпер цяжарным жанчынам рэкамендуецца праходзіць абследаванне, і яны гэта робяць, то сярод агульнага насельніцтва гэтае культуры няма.
ЗАБАРОНА НА ГАНДАЛЬ Пентагон адмовіцца ад угодаў з кампаніяй «Рособоронэкспорт». Кангрэс ЗША ўхваліў адпаведную папраўку да бюджэту. Афіцыйная прычына -- падтрыманне Расеяй рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара аль-Асада. Кошт пытання -- амаль $ 400 млн. Менавіта столькі мелі каштаваць расейскія верталёты для аперацыі ЗША ў Афганістане. «Рособоронэкспорт» ужо раней трапляў пад дзеянне амерыканскіх санкцыяў, але потым бакі знаходзілі мову паразумення. КУВЕЙТ ГАЛАСУЕ Другія цягам года парламенцкія выбары праходзяць у Кувейце.
Белстат рапартуе: рост спажывецкіх цэнаў з пачатку года перавысіў 20 %. У межах жа сёлетняга прагнозу, ад 19 да 22 %, айчынная эканоміка нават мае на снежань невялічкі запас (1,6 %) у падзенні. Зрэшты, нават з гэткімі паказнікамі Беларусь упэўнена вядзе рэй у росце коштаў на постсавецкай ды еўрапейскай прасторы. ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІСТ: "20 % інфляцыі -- гэта жудасная лічба. Гэта дыягназ макраэканамічнай палітыкі як абсалютна неадэкватнай і ненармальнай. Інфляцыя да 3 % лічыцца ў свеце больш-менш прымальнай.
Прэч з рэжымам! Такі заклік усё мацней гучыць у егіпецкай сталіцы. Учорашняя і сённяшняя шматтысячная хваля пратэстаў нагадвае тую леташнюю, калі зрынулі прэзідэнта Хосні Мубарака. Цяпер людзі супрацьстаяць новаму кіраўніку краіны. ПРАТЭСТОВЕЦ: "Мурсі скраў тое, што прынесла рэвалюцыя. Яго абралі прэзідэнтам, але ён адмовіўся ад дэмакратыі. І цяпер мы стаім на парозе новага аўтарытарызму -- Мурсі ды "Братоў-мусульманаў". Крытыка палітыкі дзейнага прэзідэнта Егіпту Мэгэмэда Мурсі гучыць звонку.
Нават і без снегу першы дзень зімы асацыюецца з каляровымі зімовымі святамі. На Кастрычніцкай плошчы мантуюць беларускі цуд -- штучную яліну, якую ўжо восьмы год збіраюць з адмысловых канструкцыяў. Вырасці металічнае дрэва мае да 35 метраў. На ўпрыгожанне ж вітрынаў і вуліцаў у беларускай сталіцы выдаткуюць больш за два мільярды рублёў, і неўзабаве аздабленне мае распачацца. На галоўнай плошчы Еўразвязу -- у Бруселі -- з усталяваннем яліны не цягнулі. Толькі атрымалася бельгійская канструкцыя на 11 метраў ніжэйшая за нашую.