Адукаваны, сярэдняга ўзросту, гандлюе замежнымі таварамі, утрымлівае сябе ды прынамсі яшчэ некалькі чалавек, разлічвае найперш на самога сябе і гатовы адстойваць уласныя правы. Рэспубліканскае грамадскае абяднанне «Перспектыва» склала і прэзентавала сёння партрэт сучаснага айчыннага індывідуальнага прадпрымальніка.
За восень цэны на арэнду кватэраў у Менску выраслі на 25--30 % -- заяўляюць у самай буйной рыэлтарскай фірме «Твая Сталіца». Пры гэтым арандаванае сталічнае жыллё знаходзіць сваіх новых часовых гаспадароў за лічаныя хвіліны. На адну жыллёвую плошчу ў Менску цяпер прэтэндуюць да 5 арандатараў. Пакуль безвынікова шукае ўтульны кут і жыхарка сталіца Марыя Малевіч.