Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Беларускі «тэлетрыумфатар»

04.12.2012
Беларускі «тэлетрыумфатар» Сяргей Дарафееў -- сярод пераможцаў XII украінскай прэміі «Тэлетрыумф». Вядоўца суботняй праграмы «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым», а таксама штодзённай вечаровай праграмы «Час. Падсумаванне дня» на ўкраінскім «5 канале» атрымаў перамогу ў намінацыі «Інтэрвюер». Ва Украіну Сяргей Дарафееў зехаў пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У наўпроставым эфіры ток-шоу «Выбар», вядоўцам якога ён быў, Дарафееў задаў кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай некалькі непрыемных пытанняў.

Агляд падзеяў замежжа

04.12.2012
Агляд падзеяў замежжа НЕФАРТУННАЯ ПАЕЗДКА Праблемы са здароўем у расейскіх лідараў працягваюцца. Падчас візіту ў Анкару міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў зламаў пясць, падаючы з лесвіцы, -- паведамляюць турэцкія медыі. МЗС Расеі зняпраўдзіла гэтую інфармацыю і паведаміла, што ў шэфа расейскай дыпламатыі ўсяго толькі спартовая траўма. Увага медыяў напярэдадні была прыкаваная і да здароўя Уладзіміра Пуціна, які падчас візіту, таксама ў Турцыю, меў выразныя болі ў спіне. Праблемы з хрыбетнікам расейскага прэзідэнта прэс-сакратар Пуціна гэтак жа неаднаразова тлумачыў спартоваю траўмаю.

Сірыя: зацішша перад бураю?

04.12.2012
Сірыя: зацішша перад бураю? У Сірыі каля ўрадавых складоў з хімічнаю зброяй рэзка вырасла актыўнасць, што можа сведчыць пра магчымае рыхтаванне войскамі Асада ўжыць забароненыя сродкі...

У Віцебску чакаюць Лукашэнку

04.12.2012
У Віцебску чакаюць Лукашэнку Віцебск чакае Аляксандра Лукашэнку. Дакладны дзень візіту не вядомы, а рыхтаванне ідзе поўнаю хадою. У сувязі з гэтым спынілі трамвайны рух на вуліцы Горкага, што практычна адрэзала жыхароў ускраінаў Маркаўшчына і ДСК ад гораду. Чакаецца, што па Горкага паедзе картэж Лукашэнкі, і таму гарадскія ўлады спешна кладуць тут новы асфальт. Аляксандр Лукашэнка працягвае рэйды па дрэваапрацоўчых прадпрыемствах краіны. На чарзе -- адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскдрэў". Нагадаем, 30 лістапада, наведваючы "Барысаўдрэў", Лукашэнка раскрытыкаваў урад і кіраўніцтва прадпрыемстваў за поўны правал праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўвання.

Гендарныя праблемы

04.12.2012
Гендарныя праблемы У беларускім заканадаўстве па-ранейшаму няма дастатковых механізмаў, якія б дазволілі прадстаўніцам прыгожага полу адчуваць сябе годна і бяспечна. Гэтак лічаць сябры шэрагу дэмакратычных партыяў і арганізацыяў, якія сёння падпісалі мемарандум аб супрацы ў рэалізацыі Нацыянальнай гендарнай платформы. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: "Я вымушаны сцвердзіць, што жанчыну ў Беларусі дыскрымінуюць у палітычнай, эканамічнай ды сацыяльнай сферах". Сярод падпісантаў, між іншых, Абяднаная грамадзянская партыя, партыя левых "Справядлівы свет", Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама кампанія "Гавары праўду!" і рух "За свабоду".

З калоніі ў турму

04.12.2012
З калоніі ў турму Не спыняецца ціск на палітвязняў. Суд прыняў рашэнне зрабіць больш жорсткімі ўмовы ўтрымання Мікалая Дзядка, асуджанага ў справе анархістаў: сярод іншага -- за напад на расейскую амбасаду. Фармальнаю нагодаю, каб адправіць маладзёна ў вязніцу крытага тыпу, стала прызнанне яго злосным парушальнікам рэжыму. У якіх менавіта парушэннях яго абвінавачваюць, адміністрацыя калоніі паведамляць адвакату і сваякам зняволенага адмаўляецца. АЛЯКСАНДР ДЗЯДОК, БАЦЬКА ПАЛІТВЯЗНЯ: «Ёсць толькі прыблізныя звесткі, што ён нібыта кепска прыбраў камеру, на іх думку, адмовіўся чысціць прыбіральню.

Крэдыты вяртаюцца

04.12.2012
Крэдыты вяртаюцца З сённяшняга дня "Беларусбанк" аднаўляе крэдыты на набыццё жылля. Вось толькі кошт іх падвысіўся адразу на 12 адсоткавых пунктаў. Цяпер для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, стаўка будзе складаць 32 % гадавых. Тыя, хто на ўліку не стаіць, будзе плаціць стаўку рэфінансавання (30 %) плюс 5 %. На пачатку года кошты крэдытаў былі істотна меншыя. Грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, плацілі 20 % гадавых за фактычны час карыстання пазыкаю. Тыя, хто на ўліку не стаяў, -- стаўку рэфінансавання плюс 3 %.

Пра што гаворыць статыстыка?

04.12.2012
Пра што гаворыць статыстыка? Як можна не ўлічыць $ 73 млн прыбытку і дзе яны могуць ляжаць, няўлічаныя, месяцамі? Партал "naviny.by" звяртае ўвагу на істотныя змяненні ад Белстату ва ўліку гандлёвага сальда краіны. Гэтак, замест ранейшых $ 1313 млн за студзень--верасень цяпер фігуруюць $ 1387,8 млн долараў. Выпраўленні тлумачацца ўдакладненай інфармацыяй, атрыманай ад Мытнага камітэту. Аўтар публікацыі ў афіцыйнай версіі прынамсі сумняецца і задаецца пытаннем: ці азначаюць гэткія разыходжанні ў лічбах тое, што Беларусь аднавіла скандальны экспарт разбаўляльнікаў? Незалежныя эксперты, апытаныя "Абектывам", бачаць прычыну разбежнасцяў у іншым.

Дыверсіфікацыі не будзе?

04.12.2012
Дыверсіфікацыі не будзе? Эканоміка важнейшая. У гэтым пытанні чыноўнікі могуць нават супярэчыць кіраўніку краіны. Уладзімір Дражын, беларускі амбасадар у Вільні, падчас прэсавай канферэнцыі, прымеркаванай да 20-годдзя дыпламатычных адносінаў паміж Літвою ды Беларуссю, заявіў, што дыверсіфікаваць плынь грузаў з балтыйскіх партоў у расейскія Менск пакуль не збіраецца. УЛАДЗІМІР ДРАЖЫН, БЕЛАРУСКІ ПАСОЛ У ЛІТВЕ: "Менавіта рынак вызначае сёння выбар кірунку руху грузаў і тавараў. І на гэтым рынку вызначальныя -- якасць і кошт паслуг.

Нацыяналізуюць усіх!

04.12.2012
Нацыяналізуюць усіх! Кандытарскія фабрыкі нацыяналізавалі. Цяпер прыспеў час усіх іншых. Сёння Камітэт маёмасці падрыхтаваў указ прэзідэнта, які ўвядзе інстытут упаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржавы на тых акцыянерных таварыствах, дзе адсутнічае доля дзяржавы. Яшчэ напрыканцы кастрычніка гэтага патрабаваў асабіста Лукашэнка. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Калі ў нас ёсць буйныя прадпрыемствы, у якіх мы мусім трымаць руку на пульсе, давайце прымаць рашэнне і, калі ў нас ёсць, уводзіць такіх моцных назіральнікаў, папросту кажучы, ад дзяржавы, якія прынясуць карысць".

Мaю прaвa. Сухі закон. Анонс.

04.12.2012
Мaю прaвa. Сухі закон. Анонс. Праграма Белсату belsat.eu

Maja Komorwska na 5 urodziny Bie?satu

04.12.2012
Maja Komorwska na 5 urodziny Bie?satu Maja Komorowska - aktorka "My?l?, ?e my jako naród wiemy co to znaczy nie mie? wolno?ci i chyba dlatego rozumiemy co to jest i solidaryzujemy si? z lud?mi, którzy chc? stanowi? o sobie"

Барысаў. Патоп у доме ліквідоўвалі тры дні

04.12.2012
Барысаў. Патоп у доме ліквідоўвалі тры дні Трое сутак залівала некалькі кватэраў у доме № 15 на бульвары Грэчкі ў Барысаве. Супрацоўнікі ЖКГ падтапленьне спынілі, але кампэнсаваць нанесеную аварыяй шкоду адмаўляюцца.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]