Беларускія астролагі пераносяць канец свету. Паводле календара старажытнага індзейскага племені мая, апакаліпсіс нібыта мусіць адбыцца ўжо праз тры тыдні -- 21 снежня. Канец будзе, але не хутка -- кажуць беларускія прадказальнікі. ІГАР КІРУШЫН, АСТРОЛАГ: "Найбліжэйшы сурёзны канец свету наступіць праз 400 000 гадоў, які будзе суправаджацца сусветным патопам, і пасля якога надыдзе зусім іншая эпоха". Сваімі меркаваннямі пра магчымы канец свету ў беларускай рэдакцыі "Камсамольскай праўды" дзяліліся не толькі астролагі, але і прадстаўнікі традыцыйнай навукі.
Беларускія незалежныя кнігавыдаўцы ўпершыню прэзентаваныя на прэстыжным штогадовым кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве. НАВЕДНІК КІРМАШУ: "Цікавіць гісторыя нашых народаў, а таму прыйшоў паглядзець, што новага". Тым больш -- выбіраць ёсць з чаго. Павільён беларускай кнігі абядноўвае некалькі выдавецтваў -- як дробных, так і вядомых шырокаму чытачу: "АРХЭ" ці кніжная серыя "Гарадзенская бібліятэка". ЭДВАРД ДЗМУХОЎСКІ, СЕРЫЯ «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА»: "Мы выдаем тое, што лічым патрэбным выдаваць.
Абарона Севастопальскага парку ў Менску працягваецца. Апошнюю надзею тутэйшыя жыхары ўскладаюць на мясцовы рэферэндум, сход ініцыятыўнай групы якога адбыўся напярэдадні. Гарачыя дыскусіі вакол праблемы захавання парку цягнуцца ўжо дзесяцігоддзе. Ягоныя абаронцы ўпэўненыя: зона адпачынку ўсцяж пад пагрозаю. ВАЛЯНЦІН КУЗЬМІН, ЖЫХАР ПЕРШАМАЙСКАГА РАЁНУ: "Чыноўнікі хочуць піць чыстую ваду, чыноўнікі хочуць жыць у зялёнай зоне -- так, як гэта робіцца каля гораду, каля вадаёмаў".
Рэкардсмены мясцовага і глабальнага значэння. Ураджайнасць бульбы ў краіне сёлета дасягнула найвышэйшай для Беларусі лічбы -- 240 цэнтнераў з гектару. У свеце ж мы першыя ў колькасці бульбы на душу насельніцтва. Аднак прадмет гордасці штогод становіцца ахвяраю гніення. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ (21.09.2011): "Палова бульбы ў нас гніла. Капусту захоўвалі абы-як, увосень засунеш палец у качан -- гніллё. Таму пытанне летась было пастаўленае дакладна: вырабілі -- вырабляць навучыліся, удасканальваемся -- цяпер трэба захоўваць".
Зіма ў Расеі -- не толькі кліматычная, але і палітычная. Сёння ў Маскве зноў судзілі "Pussy Riot". Цяпер ужо творчасць гурта -- ролікі з яго удзелам прызналі экстрэмісцкімі. СУДДЗЯ ЗАМАСКВАРЭЦКАГА СУДА: "Прызнаць такімі інфармацыйныя матэрыялы, якія размешчаныя на інтэрнэт-старонках, у тым ліку і на www.pussirajot, livejornal.com ды іншых". А гэта значыць, што гэтае відэа немагчыма будзе пабачыць у інтэрнэце.
Будаўніцтва -- рухавік эканомікі. Але ў Беларусі гэты рухавік працуе на халастым ходзе. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Катэгарычна не задаволены тымі тэмпамі будаўніцтва жытла і ўвогуле будаўніцтва ў нашай краіне". Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду ў пытанні будаўніцтва жытла. Паводле яго, галоўная бяда ў тым, што кваліфікаваныя будаўнікі зязджаюць з Беларусі. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "На 8 % зменшылася, у параўнанні з лепшымі часамі, колькасць будаўнікоў".