
Сяргей Балыкін упэўнены, што праблема масавага ужывання таннага віна не толькі эканамічная, але і сацыяльная. „Пытанне што першаснае: ці беларусы пюць таму што ёсць даступнае і таннае нізкаякаснае пойла, ці ўсё ж попыт на гэтае пойла існуе праз тое, што людзі пюць ад бязвыходнасці" - падкрэсліў ён. „Пладова-ягадная ды яблычная прадукцыя з паўзгнілой садавіны, гэткія „мацаваныя кампоты" назваць якаснай прадукцыяй нельга. Ужываць гэтыя прадукты не варта, але калі забараніць іх ужыванне, то не выключана, што беларусы пачнуць ужываць іншыя алкагольныя напоі, - гаворыць Балыкін.