Гэта можа нагадваць цыркавыя выступы, але свінні ў паўднёвым Кітаі скачуць у возера... каб аздаравіцца. Ідэя нарадзілася ў фермера Хўана Дэ Міна. Ён мяркуе, што мяса такіх свінняў будзе больш здаровае і яго можна будзе даражэй прадаваць. Свінні скачуць у возера з трохметровай вышкі тры разы на дзень. Хўан Дэ Мін гаворыць, што ўжо мае пакупнікоў.
"Няма гнуткасці. Здаўна існуе такое меркаванне, што калі ты прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, значыць ты, відаць, паступіў абектыўна і слушна. І ніхто цябе не папракне. Вось суддзі і спрабуюць часам падняць планку пакарання, каб прэтэнзій да іх асабліва не было, і каб вырак не адмянілі з-за яго мягкасці, бо гэта для суддзі "мінус" у працы", - гаворыць Тамара Сідарэнка.
"Напэўна, не сакрэт, што амністыя прымяняецца не таму што дзяржава хоча некаторых асобаў памілаваць ды стварыць такую абстаноўку, каб людзі імкнуліся выправіцца, а проста дзеля таго, каб "разгрузіць" частку папраўчых установаў. Бо ўмовы ўтрымання нашых асуджаных далёкія ад мініамльных стандартаў", - гаворыць Тамара Сідарэнка.
Спачатку ў Міністэрстве ўнутраных справаў, потым у Камітэце дзяржбяспекі, а цяпер і ў Следчым камітэце... Аляксандр Лукашэнка зноў заяўляе пра неабходнасць скараціць колькасць працаўнікоў сілавых структураў. Ці гэта спроба прымусіць тых, каму давядзецца змагацца за свае працоўныя месцы, служыць яшчэ больш аддана?