
Здавён на Быхаўскім рынку ў Магілёве існуе барахолка. Тут прадаюць усялякую драбязу, якая ўжо непатрэбная гаспадару — паношаныя і самаробныя рэчы, сьлесарскія і іншыя прылады, музычныя інструмэнты, кнігі ды цацкі. У Другую ўсясьветную вайну гараджане тут выменьвалі рэчы на харчы. За Савецкім Саюзам — збывалі тавары фарцоўшчыкі. Тады гэта былі пераважна маладыя людзі. Цяпер «фарцуюць» у асноўным пэнсіянэры. Свае тавары яны прадаюць за невялікія грошы. Гандаль ня бойкі. Не даюць гандлярам-пэнсіянэрам спакою міліцыя і адміністрацыя рынку.