Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Выбарачная амністыя

20.11.2012
Выбарачная амністыя Завяршаецца амністыя, прымеркаваная да 3 ліпеня. Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, закон вызваліў цалкам або зменшыў тэрмін ужо амаль 8-і тыс. зняволеных. Аднак у гэтым вялікім спісе не знайшлося месца для 12 прозвішчаў палітычных вязняў.

Нафтавая спрэчка

20.11.2012
Нафтавая спрэчка Чарговыя перамовы аб імпарце расейскай нафты на наступны год не прынеслі беларускаму боку чаканага выніку. Крэмль мае намер паставіць на беларускія НПЗ на 5 мільёнаў тонаў нафты меней, чым запрошваў Менск. Але беларускі прэмер яшчэ спадзяецца выправіць сітуацыю. Праз тэлефонную размову з Дзмітрыем Мядзведзевым. Ці ёсць якія-кольвек падставы для аптымізму?

Агляд падзеяў культуры

20.11.2012
Агляд падзеяў культуры Хваля джазу небывалага маштабу накрыла Менск. У сталіцы пачаўся першы фестываль «JazzinMinsk-2012». Цягам пяці дзён імпрэзы джазу меламанам дадуць прызнаныя віртуозы ЗША, Бразіліі, Брытаніі, Польшчы, Нямеччыны, Расеі ды Кубы. Адна з самых чаканых госцяў імпрэзы -- ТАбіта Кінґ, якую меламаны ведаюць таксама як каралеву джазу. Яна прывезла ў Менск праграму "Шэдэўры Ўітні Гюстан". ТАБІТА КІНГ, СПЯВАЧКА: „Для мяне вялікі гонар тут быць, я вельмі цешуся, што тут цэняць джаз, а таксама RnB ды поп-музыку, бо гэта ўсё я падтрымліваю.

Адамовіч: Статкевіча перавялі ў іншую камеру

20.11.2012
Адамовіч: Статкевіча перавялі ў іншую камеру За апошні тыдзень Марына Адамовіч атрымала ад свайго мужа два лісты, таксама Міколу Статкевічу дазволілі патлефанаваць дадому. "Ён патэлефанаваў 17 лістапада, ягоны голас такі ж як і раней: бадзёры, упэўнены, аптымістычны. Ён распавёў пра тое, што ў яго палепшыліся ўмовы, нягледзячы на тое, што ён па-ранейшаму знаходзіцца ў следчым ізалятары. Яго перавялі ў іншую камеру, паводле Міколы, яна здаецца крыху большаю і святлейшаю", - гаворыць жонка палітвязня.

Адамовіч: Чаму Статкевіча трымаюць у СІЗА?

20.11.2012
Адамовіч: Чаму Статкевіча трымаюць у СІЗА? Мікалай Статкевіч застаецца апошнім экс-кандыдатам на прэзідэнта, якога трымаюць за кратамі. Ён і далей адмаўляецца напісаць прашэнне аб памілаванні. Утрымліваюць Статкевіча вось ужо амаль год у следчым ізалятары, хоць гэта незаконна. Гэткім чынам, на думку Адамовіч, адміністрацыя турмы імкнецца ізаляваць палітыка ад іншых вязняў.

Яшчэ адзін Беларускі дом. У Празе.

20.11.2012
Яшчэ адзін Беларускі дом. У Празе. Шэсьць беларускіх арганізацыяў у Чэхіі дамовіліся пра супольны плян дзеяньняў. Між іншага плянуецца стварыць Беларускім дом у Празе. Паседжаньне адбылося ў канфэрэнц-залі кінатэатру «Люцэрна». Удзел бралі прадстаўнікі шасьці беларускіх арганізацыяў, зарэгістраваных у Чэхіі: Асацыяцыя «За мадэрнізацыю», «Рух Салідарнсьці „Разам"«, Міжнародны цэнтар грамадзкіх ініцыятываў «Наш дом», суполка «Пагоня», Беларускі форум у Празе «Адраджэньне» й Беларускі гостэль у Празе.

«У каго я ўрадзіўся». Трэйлер

20.11.2012
«У каго я ўрадзіўся». Трэйлер Мастацкі фільм на Белсаце ў сераду, 21 лістапада, 21:45

Тэракт супраць польскага ўраду: пробныя выбухі

20.11.2012
Тэракт супраць польскага ўраду: пробныя выбухі Тэрарыст, які планаваў забіць прэзідэнта Польшчы і ўзарваць парламент, у верасні трэніраваўся ладзіць выбухі на адкрытых пляцоўках у розных кутках Польшчы. belsat.eu

000

20.11.2012

00001

20.11.2012
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]