Адзін з спажыўцоў пладовых краплёных вінаў распавёў журналісткам "Нашай нівы", як ён ставіцца за такіх напояў. Один из потребителей плодовых краплёных вин рассказал журналисткам "Нашей нивы", как он относится к таким напиткам. One of the consumers of cheap fruit wines tells "Nasha Niva" about his attitude to such drinks.
ЗАБІТЫЯ НЯДБАЙНАСЦЮ Жудаснае здарэнне ў Егіпце. Ля гораду Асьют цягнік сутыкнуўся з аўтобусам, што перавозіў вучняў рэлігійнай школы. З паўсотні загінулых -- толькі двое дарослых. Яшчэ некалькі школьнікаў -- у цяжкім стане. Зранку аўтобус са школьнікамі выехаў на чыгуначны пераезд. Паводле егіпецкіх медыяў, кіроўца праігнараваў сігналы пра набліжэнне цягніка. Але ўвесці яго ў зман мог падняты шлагбаум, бо рабочы чыгункі, які адказваў за пераезд, проста спаў. Яго ўжо арыштавалі. Цягнік на высокай хуткасці пратараніў аўтобус і практычна разарваў яго напалову.
Існаваў цягам 11 гадоў і перажыў розныя часы. А вось 26 лістапада офіс праваабарончага цэнтру "Вясна" канфіскуюць улады. Ліст аб гэтым атрымала з суду Першамайскага раёну сталіцы Наталля Пінчук, жонка вядомага праваабаронцы, старшыні "Вясны", палітвязня Алеся Бяляцкага. Праваабаронцаў пазбавяць прытулку, дзе знайшлі дапамогу тысячы людзей.
Самы буйны камерцыйны банк краіны прыпыніў выдаванне крэдытаў на набыццё кватэраў. Праўда, удакладняюць у "Беларусбанку", крэдытаванне будаўніцтва ды ільготныя праграмы надалей функцыянуюць у поўным абёме, а забарона тычыцца толькі другаснага рынку, то бок ужо збудаванага жытла. Але ж і гэткія абмежаванні азначаюць сурёзныя праблемы "Беларусбанку" з ліквіднасцю. У сваю чаргу і Нацыянальны банк прымае рашэнні, якія сведчаць пра нестабільнасць фінансавага сектару краіны.
"Флірт", "Спатканне" -- такія рамантычныя назвы мае напой, які ў народзе завуць па-просту "чарніла" ці "бырла". Сталічныя ўлады вырашылі правесці эксперымент: на два месяцы спыніць продаж мацаваных пладовых вінаў. "Флирт", "Свидание" - такие романтичные названия имеет напиток, который в народе называют по-просту "чернило" или "бырло". Столичные власти решили провести эксперимент: на два месяца прекратить продажу креплёных плодовых вин.
"Некалькі папярэдніх гадоў мы ўсе жылі ў доўг. Краіна спажывала больш, чым стварала эканоміка. Зараз трэба аддаваць гэтыя даўгі, -- гаворыць эканаміст Леанід Злотнікаў. -- Цяпер жа дзяржава спрабуе знізіць спажыванне рознымі спосабамі. Прыпыніць выдаванне крэдытаў на набыццё кватэраў -- адна з захадаў гэтага працэсу". belsat.eu
На парозе маштабнай вайны? Ізраіль і Палестынская Аўтаномія ўжо трэці дзень абменьваюцца ўдарамі, ахвярамі абстрэлаў сталі больш за 14 чалавек на абодвух баках. Але некалькі гадзінаў таму ізраільскія войскі адрапартавалі пра поўную баявую гатоўнасць, і ў кожную хвіліну ад абстрэлаў з паветра яны гатовыя перайсці да маштабнай наземнай аперацыі. Штогадзіны шанцаў на мірнае развязанне чарговага вітка канфлікту ўсё менш.
Незаменных няма! Сённяшняя пятніца стала днём кадравых прызначэнняў. Валерый Вакульчык, былы старшыня Следчага камітэту, узначаліў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. І калі для сілавіка гэта павышэнне, то Паўла Латушку -- адзінага беларускамоўнага міністра -- чакала паніжэнне. Яго Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслом у Францыю. Хто прыдбаў, а хто страціў у гэтую кадравую пятніцу?