Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Створаны аргкамітэт у падтрымку пацярпелых

27.12.2010 политика

Сёньня ў Менску створаны каардынацыйны камітэт грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі і пацярпелымі пасьля падзеяў 19 сьнежня.

Пра гэта было аб'яўлена на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб кватэры партыі БНФ, паведамляе "Радыё Свабода".

Сярод стваральнікаў аргкамітэту камітэту намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ад незалежных прафсаюзаў – Генадзь Фядыніч, ад штабу Андрэя Саньнікава -- Віктар Івашкевіч. Галоўная мэта аргкамітэту -- каардынаваць намаганьні па вызваленьні палітвязьняў, аказваць матэрыяльную і арганізацыйную дапамогу студэнтам, звольненым з унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

У сваёй першай заяве аргкамітэт запатрабаваў паказаць людзям Някляева, дапусьціць да яго адваката.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]