Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Iдэi фігуратыўнага супрэматызму

25.07.2011 культура
Iдэi фігуратыўнага супрэматызму На персанальнай мастацкай выставе Аляксандра Слепава, якая праходзiць у мiнскiм Палацы мастацтваў ды прымеркавана да 60-годдзя мастака, пануе разнастайнасть выявленчых сродкаў ды вобразаў.

Аляксандр Міхайлавіч Слепаў нарадзіўся 4 жніўня 1950 года. У 1973 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1983 года з’яўляецца сябрам беларускага саюза мастакоў.

Асноўным напрамкам творчасці Аляксандра Слепава доўгі час з’яўлялася дэкаратыўна-манументальнае мастацтва. Мастак выконваў скульптуры і дэкаратыўныя пано у тэхніцы разьбы па дрэве, надаючы асаблівае значэнне выяўленню тэкстуры дрэва і падпарадкаванню ёй пластыкі формаў. У 1987 – 1994 гады ўваходзіў у склад творчага аб’яднання “Квадрат”, прымаў актыўны ўдзел у акцыях і выставах аб’яднання. Займаўся круглай скульптурай і інсталяцыяй.

Значнае месца ў творчасці мастака займае графіка. У сваіх графічных працах Аляксандр Слепаў выкарыстоўвае актыўныя каляровыя вырашэнні. Мастаку ўласцівая “скульптурная” стылізацыя, заснаваная на акцэнтаванні пластычных асаблівасцяў выявы. За апошнія дзесяць год творчы дыяпазон мастака значна пашырыўся. Акрамя скульптуры і графікі мастак актыўна займаецца жывапісам. Развівае ідэю фігуратыўнага супрэматызму, выкарыстоўвае выразныя сродкі супрэматызму у вобразным вырашенні палотнаў і скульптур.

Стылістычныя падыходы мастака даволі разнастайныя. У розных серыях графічных і жывапісных прац праяўляюцца асаблівасці рэалізму, кубізму, супрэматызму, сюррэалізму. У тэматычным дыяпазоне мастака вылучаюцца асноўныя напрамкі: эратычны, міфалагічны, шэраг тэм пра адносіны паміж асобай і грамадствам.

Мастак актыўна займаецца выставачнай дзейнасцю, аддаючы перавагу персанальным выставам. Браў удзел у выставах у Беларусі, Расіі, Іспаніі, Германіі, Польшчы.


 

Источник ej.by

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]