Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Не пануе «Беларуссія» ў Беларусі

24.12.2022 политика
Не пануе «Беларуссія» ў Беларусі

Беларусы трываюць.

Спадар Карбалевіч надрукаваў сваё меркаванне адносна каштоўнаснага разыходжання беларускай прасторы: «Паралельна пачалі існаваць дзьве Беларусі». З назвай артыкула можна пагадзіцца, але вось са зместам – катэгарычна не! І вось чаму.

Па-першае, сапраўды, зараз цалкам слушна казаць пра тое, што паралельна існуюць Беларусь і Беларуссія. Першая – хаця і прыгнечаная, але прагнучая зменаў, панавання закону, бясьпекі і нейкіх свабодаў. І другая – задаволеная існуючым ладам жыцця, прасякнутая шанаваннем дзяржавы і ўхваляючая гвалт.

Розныя эксперты казалі пра гэта яшчэ летась і залетась. Я сам, напрыклад, пісаў пра дзьве Беларусі і «Штогодніку» за 2021год.

Але – і гэта па-другое – гэтыя дзьве Беларусі, яны не падзеленыя межамі. Наадварот – яны існуюць менавіта на адной акупаванай зямлі, на тэрыторыі адной і той жа Рэспубліцы Беларусь. Гэта прынцыповы момант!

Спадар Карбалевіч піша: «Беларусь у эміграцыі і лукашэнкаўская Беларусь — дзьве розныя цывілізацыі». З аднаго боку, гэта нібыта так. Але з іншага – нельга запісваць ўсіх, хто ёсьць у Беларусі, у лукашэнкаўскія ябацькі!

Калі мы зараз не бачым наяўных праяў супраціву ў Беларусі, гэта не значыць, што яго няма і ўсе ў Беларусі «перагарнулі старонку». Беларусы не замірыліся, штоб не вычвараў рэжым у краіне.

Беларусы трываюць і кожны робіць свій супраціў – інакш рэпрэсіі не пайшлі на новы віток і ўсе б пляскалі ў далонькі расейскім танкам.

Так, рэжым разбурае, зацікае і выціскае ўсё, што можна. Але ж не, не пануе Беларуссія ў Беларусі. І так сцвярджаць – гэта не тое што не адпавядае рэчаіснасьці, але і наўпрост абражаць тых, хто жыве, трывае і змагаецца на роднай зямлі!

Як можна запісваць у «лукашэнкаўцаў» сваякоў зняволеных?

Як можна запісваць у «лукашэнкаўцаў» тых, кто кожны дзень рызыкуе трапіць за краты, але робіць свю пачэсную беларускую справу – там, дзе ёсьць, з тымі сіламі, якіе мае? Хто малюе, сумленна вучыць дзяцей, піша навуковыя артыкулы ці свой летапіс супраціву…

Я не разумею.

Я разумею іншае: антылукашэнкаўская Беларусь, наша Беларусь – яна паўсюль. Незалежна ад межаў. І мы мусім яе ўмацоўваць, праз узаемны давер і павагу адзін да аднаго надаючы ёй моцы і веры.

Па-трэцяе, я б не ідэалізаваў усіх, хто з’ехаў. Розных беларусаў хапае ў замежжы, ня толькі змагары там і шчырыя прыхільнікі беларушчыны. Ёсьць сярод іх і шчырыя прагматыкі эканамічнага профілю, і ябацькі сустракаюцца, і «чырвоныя чалавекі», і «рускамірцы»…

Са спадаром Карбалевічам я згодны ў тым, што на беларусах замежжа зараз падвоенная адказнасьць за беларушчыну – за сябе, і за тых, хто зараз ня можа сказаць беларускае слова, узяць бел-чырвона-белы сьцяг ці наляпіць на сваю машыну «Пагоню».

Вельмі шмат што ад нас залежыць. Але чаго мы – і самі, і ўсе нашыя высілкі – будзем вартыя без тых, хто зараз трывае і трымае беларушчыну ў Беларусі?

Таму – мая павага тым, хто зараз у Беларусі. Мой паклон вам за вашу мужнасьць, моц і веру! Жыве Беларусь!

Генадзь Коршунаў, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]