У пятніцу, 5 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Зянона Пазняка «Добрая фатаграфія».
У гэтай кнізе Пазняк распавядае пра сваё захапленне фатаграфіяй, дэманструе чытачу эпоху, у якой былі вузкаплёначныя фотаапараты «Смена», поўныя фатографаў Суботнікі, здымкі жанчын у стылі «ню».
Кнігу можна будзе набыць на сустрэчы, абяцае арганізатар імпрэзы - суполка Беларуская Нацыянальная Памяць.
Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).
Пачатак, а 18.00. Уваход вольны.