Чаму адбываецца тое, што ўзровень кандыдатаў ад апазіцыі за апошнія гады зніжаецца? Чаму партыі і апазіцыйныя палітычныя групы дапускаюць прадстаўляюць іх у электаральных кампаніях людзям не вельмі дасведчаныя? Перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі абмяркоўваюць метадолаг Уладзімір Мацкевіч ды навуковец, выкладчык і паліттэхналог „Гавары праўду" Ігар Драко.
Няспынна расце грашовая маса, дзяржава стымулюе крэдытаванне вытворчасці, у тым ліку тых тавараў, якія не карыстаюцца попытам або за якія пакупнік доўгі час не расплачваецца. Паводле экс-старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча, гэта асноўныя прычыны «паўзучай» дэвальвацыі, якую беларусы адчуваюць на ўласнай скуры.
Увечары 13 верасьня ля сталічнага ўнівэрсаму «Рыга» кандыдаты ў дэпутаты ад Абяднанай Грамадзянскай партыі зладзілі сустрэчу з выбарцамі. Пастаянна прысутнічала некалькі дзесяткаў менчукоў і трое «людзей у цывільным». Менчукі актыўна карысталіся магчымасьцю пагутарыць зь вядомымі людзьмі. Вечером 13 сентября возле столичного универсама «Рига» кандидаты в депутаты от Объединенной гражданской партии провели встречу с избирателями. Постоянно присутствовало несколько десятков минчан и трое «людей в штатском».
У Беларусь вярнуліся тыя, хто ўсяму свету даказаў, што фізічная немач -- гэта не абмежаванне. Беларускіх спартоўцаў-паралімпійцаў на радзіме сустракалі з кветкамі ды аркестрам. З Лондану яны прывезлі дзесяць медалёў. Шэсць з іх заваяваў Ігар Бокій. 18-гадовы спартовец, які ўсталяваў тры сусветныя рэкорды, стаў сенсацыяй Паралімпійскіх гульняў. belsat.eu
Рамонт у хаце ці пабудова дому -- справа не лёгкая, а тым больш -- не танная. Каб зменшыць свае выдаткі, тысячы беларусаў штогод выпраўляюцца па будаўнічыя матэрыялы ў суседнія краіны -- Літву і Польшчу. І нягледзячы на абмежаванні на ўвоз тавараў, якія ўвялі ўлады Беларусі, нашыя грамадзяне ўсё роўна знаходзяць магчымасць зэканоміць. Якім чынам? belsat.eu
10 дзён застаецца да завяршэння сёлетняй выбарчай кампаніі. Частка незалежных кандыдатаў збіраецца ісці да канца. Іншыя ж рыхтуюцца зняцца з гонкі, бо не вераць у шчыры падлік галасоў. На ростанях стаяць і выбарцы. Сёлета байкот выбарам абвесцілі не толькі сябры апазіцыйных арганізацыяў, але і... цэлая вёска. belsat.eu