Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Мыта на дабрачыннасць

12.09.2012
Мыта на дабрачыннасць Ім не стае харчавання, лекаў, прадметаў асабістае гігіены, адзення і мастацкіх прыладаў... Дзецям без бацькоў, навучэнцам школаў-інтэрнатаў і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Сёння дзяржава не можа іх забяспечыць, але пры гэтым замінае дапамозе звонку. Гуманітарны канвой з Ірландыі ды Валіі беларускія мытнікі правяралі агулам дваццаць адну гадзіну! Прадстаўнікі дабрачынных фондаў задаюць пытанне: а ці дбае Беларусь пра сваіх грамадзянаў? belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

12.09.2012
Агляд падзеяў замежжа Агляд падзеяў замежжа belsat.eu

Атака на Злучаныя Штаты

12.09.2012
Атака на Злучаныя Штаты Атака на Злучаныя Штаты ў Лівіі. У выніку нападу на амерыканскае консульства ў лівійскім Бэнгазі быў забіты амбасадар ЗША ў Лівіі Крыстафэр Стывэнз. belsat.eu

Няўдалы жарт

12.09.2012
Няўдалы жарт Знайшоўся аўтар "чорнай меткі", якую нібыта ад Бакіева перадалі сябру кампаніі "Гавары праўду!" Міхаілу Пашкевічу. Ім аказаўся... знаёмы Пашкевіча -- былы апазіцыянер Павел Рыжы. belsat.eu

Радыяцыя на электрастанцыі

12.09.2012
Радыяцыя на электрастанцыі У 50 разоў перавысіў норму радыяцыйны фон сёння на Гарадзенскай цеплаэлектрастанцыі нумар два. Небяспечныя для здароўя паказнікі выявілі падчас правядзення радыекантролю зварных стыкаў новага катла-ўтылізатара індыйскай вытворчасці. belsat.eu

Ружы і шыпы выбарчай кампаніі

12.09.2012
Ружы і шыпы выбарчай кампаніі Міжнародныя назіральнікі змогуць прысутнічаць на падліку галасоў і пры апрацоўванні бюлетэняў. Абяцанне, якое старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына дала на сустрэчы з прадстаўнікамі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Але верыць назіральнікі не спяшаюцца. "Добрыя намеры старшыні ЦВК мы праверым непасрэдна на месцах" -- заяўляе старшыня арганізацыі Рыкарда Мільёры. belsat.eu

Агітацыя пад наглядам

12.09.2012
Агітацыя пад наглядам Спосабы, як атрымаць галасы выбарнікаў, кожны з кандыдатаў у дэпутаты абірае свае. І як відаць, сёлетняя агітацыйная кампанія -- багатая на розныя крэатыўныя ідэі. Вось толькі ці дасць такая разнастайнасць станоўчыя вынікі? belsat.eu

Невыканальныя паказнікі

12.09.2012
Невыканальныя паказнікі Выкананне запланаваных на гэты год эканамічных паказнікаў, у прыватнасці, рост валавога ўнутранага прадукту да 5,5 % -- пад пагрозаю. Пра гэта сведчаць апублікаваныя сёння звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. belsat.eu

Багатыя таксама заплачуць!

12.09.2012
Багатыя таксама заплачуць! Грошы багатых -- на карысць дзяржавы. Такая новая канцэпцыя кіраўніка Беларусі. Лукашэнка прапаноўвае, каб заможныя людзі аплочвалі 150 % камунальных плацяжоў, а ў прадпрымальнікаў, якія парушылі падатковае заканадаўства, дзяржава мусіць сканфіскоўваць усю маёмасць. Гэтыя прапановы, агучаныя Лукашэнкам напярэдадні, выклікалі жывую рэакцыю ў краіне. belsat.eu

"Палута Бадунова". Трэйлер

12.09.2012
Палута Бадунова. Трэйлер "Палута Бадунова". Мазынскі пра Шчыракову

"Палута Бадунова". Мазынскі пра Шчыракову

12.09.2012
Палута Бадунова. Мазынскі пра Шчыракову Парадкументальны фільм Валерыя Мазынскага. Прэмера на "Белсаце" 14 верасня 20:15

"Пераемнікі". Валерыя Кустава. Анонс

12.09.2012
Пераемнікі. Валерыя Кустава. Анонс Дакументальны серыял на "Белсаце", 13 верасня, 19:30
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]