Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты 10 верасьня

10.09.2012
Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты 10 верасьня У тэледэбатах 10 верасьня ўдзельнічалі: Анатоль Лябедзька (партыя АГП), Яўген Рыбакоў (БНФ), Максім Солнцаў (ЛДП) і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Самасейка. В теледебатах 10 сентября участвовали: Анатолий Лебедько (партия ОГП), Евгений Рыбаков (БНФ), Максим Солнцаў (ЛДП) и депутат Палаты представителей Владимир Самосейко.

Урок беларускай мовы ў Беластоку

10.09.2012
Урок беларускай мовы ў Беластоку Урывак з уроку беларускай мовы ў Беластоку. Глядзіце неўзабаве серыю рэпартажаў пра беларусаў Падляшша на nn.by

Гомель: мастацтва выйшла на вуліцу.

10.09.2012
Гомель: мастацтва выйшла на вуліцу. Гомель напярэдадні зрабіўся пляцоўкаю для музыкаў, рамеснікаў, мімаў і артыстаў усіх жанраў. Тут прайшоў фестываль вулічнага мастацтва, на якім наведнікі маглі прасякнуцца культураю з розных эпохаў. Хтосьці прывёз у Гомель старыя беларускія традыцыі.

Інтэрв'ю з Паўлам Вінаградавым перад прысудам

10.09.2012
Інтэрв'ю з Паўлам Вінаградавым перад прысудам Лідар «Zмены!» перад выракам распавёў журналістам «Белсату», як яго затрымлівалі у 7 раніцы нібыта за тое што ён лаяўся перад падездам.

"Відзьмо-невідзьмо". Анонс

10.09.2012
Відзьмо-невідзьмо. Анонс Культавая праграма Відзьмо-невідзьмо пераехала на "Белсат". Глядзіце кожны чацвер, 19:30

«Глыбокая вада». Трэйлер

10.09.2012
«Глыбокая вада». Трэйлер Серыя на "Белсаце". Драма. Кожны аўторак, 21:40

Някляеў: Не могуць дамовіцца за што пасадзіць

10.09.2012
Някляеў: Не могуць дамовіцца за што пасадзіць «Сённяшні суд і пракуратура - сфера сэрвіснага абслугоўвання рэжыму. У пракуратуры клепаюць любую справу на любога чалавека, а ў судзе чакаюць, каго ім прывязуць і на колькі скажуць засудзіць», - заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў. Сёння мелася адбыцца паседжанне па справе Паўла Вінаградава, актывіста моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду!" - незарэгістраванай арганізацыі "Zмена".

Ірына Халіп пра салідарнасць журналістаў

10.09.2012
Ірына Халіп пра салідарнасць журналістаў Ірына Халіп — адна з чатырох беларускіх журналістаў, якія непасрэдна на сабе адчуваюць рэспрэсіі з боку беларускай дзяржавы. Таксама гэта Анжэй Пачобут, супраць каторага узбуджаная крымінальная справа за абразу прэзідэнта. Фатограф Антон Сурапін знаходзіцца ў статусе падазраванага па справе аб "плюшавым дэсанце". Сябра БАЖ Павел Севярынец знаходзіцца на "хіміі" за ўдзел у Плошчы-2010.

Са сцяны плачу ў Ерусаліме дастаюць лісты да бога

10.09.2012
Са сцяны плачу ў Ерусаліме дастаюць лісты да бога У шчылінах старажытных муроў захоўваліся сотні тысячаў цыдулак, якія дасылалі нават факсам або электроннай поштаю. belsat.eu/be/wiadomosci/a,9938,stsianu-plachu-u-ierusalimie-achystsili-ad-listou-i-faksau-da-bogha.html

Спартовы агляд

08.09.2012
Спартовы агляд Нацыянальная футбольная зборная Беларусі ехала на стартавы адборачны матч чэмпіянату свету ў Тбілісі з упэўненасцю, што прыдбае тры пункты, а атрымала дзірку ад абаранка. У двубоі з камандаю Грузіі, якая пайшла на амаладжэнне складу і ад таго вялікіх турнірных задачаў не ставіць, дасведчаныя беларусы не здолелі зачапіць нават нічыю, саступіўшы 0:1. У наступным двубоі 11 верасня ў Сэн-Дэні нас у свае напалеонаўскія абдымкі прыме значна больш матываваная, хаця і далёкая ад сваёй найлепшай формы, зборная Францыі, якая распачала з мінімальнай перамогі над Фінляндыяй у Хельсінкі -- 1:0.

Агляд падзеяў замежжа

08.09.2012
Агляд падзеяў замежжа УКРАІНЦЫ ПАДТРЫМАЛІ ТВІ Тысячы людзей выйшлі на Міхайлаўскую плошчу Кіева -- падтрымаць незалежны тэлеканал канал ТВі, трансляцыю якога напярэдадні спынілі ў кабельных сетках Украіны. Палітычных сцягоў на дэманстрацыі амаль не было -- пратэстоўцы адстойвалі не палітычныя погляды, а свабоду медыяў у краіне. belsat.eu

Дэбаты праз аб'ектыў

08.09.2012
Дэбаты праз аб'ектыў Кандыдаты ў дэпутаты спаборнічаюць у красамоўстве на сустрэчах з выбарцамі ды з тэлетрыбунаў. Што гэта такое -- тэледэбаты па-беларуску belsat.eu

Дзень вайсковай славы

08.09.2012
Дзень вайсковай славы Менск адзначае 945 гадоў з моманту першай згадкі гораду ў "Аповесці мінулых часоў". Сёння ж Дзень вайсковае славы святкуе грамадзянская супольнасць. 498 гадоў таму ў Воршы харугвы Вялікага княства Літоўскага разграмілі войска Маскоўскага княства. Ужо ў 1992-ім годзе -- восьмага верасня -- беларускія вайскоўцы прынялі прысягу на вернасць народу. belsat.eu

Год без Руслана Салея

08.09.2012
Год без Руслана Салея Год таму згасла адна з самых яркіх зорак айчыннага хакею. Сышоў з жыцця легендарны хакеіст, капітан нацыянальнай зборнай Руслан Салей. На Маскоўскіх могілках у сталіцы ўшанавалі памяць славутага спартоўца, які трагічна загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем. belsat.eu

Гонкі на трактарах у Нямеччыне

08.09.2012
Гонкі на трактарах у Нямеччыне У горадзе Фюктарф (Füchtorf), што ля Мюнстэну (Muenster) у паўночна-заходняй Нямеччыне 8 верасня стартаваў Еўрапейскі чэмпіянат па гонках на трактарах (Tractor pulling). Самаробныя трактары магутнасцю да 10 тыс. конскіх сілаў зехаліся на двухдзённы чэмпіянат з усіх куткоў Еўропы. belsat.eu
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]