Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Справу Бяляцкага накіруюць у Страсбур?

05.09.2012
Справу Бяляцкага накіруюць у Страсбур? Віленскія грамадскія актывісты працягваюць судзіцца з Міністэрствам юстыцыі Літвы з-за Алеся Бяляцкага. Справа, якая распачалася летась у жніўні, выйшла да фінішу. Сёння прайшло судовае паседжанне ў апошняй інстанцыі -- Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе.

Бакіева не аддаюць

05.09.2012
Бакіева не аддаюць Жаныш Бакіеў застанецца ў Беларусі. Генеральная пракуратура не задаволіла запыту аб ягонай экстрадыцыі. А пакуль нашая краіна становіцца прытулкам зрынутых дыктатараў ды іхных семяў, у бок Кыргызстану гучаць ананімныя пагрозы. Ціск у справе Бакіевых можа каштаваць Бішкеку сяброўства у Мытным саюзе.

Ратаваць палітвязня

05.09.2012
Ратаваць палітвязня «Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі! Стоп 411-му артыкулу!». Гэты заклік стаўся назваю круглага стала, што сёння прайшоў у Менску. Арганізатары спрабавалі абмеркаваць новыя захады і знайсці шляхі, каб вызваліць палітвязня. Тым больш што на ягоным месцы можа апынуцца кожны.

Мадэратар на волі

05.09.2012
Мадэратар на волі На волю выйшаў адзін з мадэратараў апазіцыйных суполак "Вконтакте" -- Павел Еўціхееў. Яго арыштавалі тыдзень таму за дробнае хуліганства, а ў кватэры адбыўся вобшук.

Дэбаты вакол выбараў

05.09.2012
Дэбаты вакол выбараў Аляксандру Мілінкевічу адмовілі ў рэгістрацыі -- канчаткова. Вярхоўны суд палічыў, што былы кандыдат на прэзідэнцтва не можа стаць кандыдатам у дэпутаты. У 2006 ён сабраў больш за 100 тысяч подпісаў, да якіх прэтэнзіяў не было. Цяпер жа акруговая камісія палічыла несапраўднымі ажно 26 адсоткаў ад усяго адной тысячы. Не задаволілі ў Вярхоўным судзе і рэшты скаргаў. Такім чынам, Больш апазіцыйных кандыдатаў не стала, а тым часам і тым, каго зарэгістравалі, пашыраюць абмежаванні.

Непаслухмяны ВУП

05.09.2012
Непаслухмяны ВУП Валавы ўнутраны прадукт не слухаецца загадаў. За апошнія дванаццаць месяцаў яго рост у рэальным вымярэнні -- то бок з улікам інфляцыі -- не дацягнуў і да двух адсоткаў. Такую інфармацыю апублікаваў Нацыянальны банк Беларусі ў сваёй справаздачы.

Цырк за дротам: Вучыся, шкаляр!

05.09.2012
Цырк за дротам: Вучыся, шкаляр! Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік вярнуліся з адпачынку і адкрылі новы навучальны год. Трэці выпуск «Цырку за дротам» — сатырычнай перадачы актора і музыкі Vinsenta на Радыё Свабода. www.svaboda.org
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]