Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Белы сьпіс». Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»

03.09.2012
«Белы сьпіс». Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам» Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць. Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі. Павал Аракелян — кампазытар, саксафаніст, клявішнік, вакаліст. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Баку. У Менску жыве з 1988 году. Неаднаразова прызнаваўся лепшым джазмэнам і саксафаністам Беларусі. У 2010 годзе выйшаў дэбютны дыск Outsiders «The Ballad Of The Lost Musician».

У Белым Доме вараць піва для Оўбамы

03.09.2012
У Белым Доме вараць піва для Оўбамы Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама вырашыў стаць яшчэ бліжэйшым да народу. Сярод шараговых амерыканцаў вельмі пашырылася традыцыя вырабу хатняга піва, цяпер шмат хто варыць яго дома або ў гаражах. Каб не адставаць ад выбарцаў, спадар Оўбама дазволіў паказаць, што той жа працэс адбываецца і ў кухні Белага дому. Рэцэпты www.whitehouse.gov ўлюбёных кіраўніком дзяржавы гатункаў абнародавалі ў блогу "Эль для шэфа" на сайце Белага дому. Цяпер кожны аматар піва хоць на хвіліну можа пачуцца прэзідэнтам, глытнуўшы "Цёмнага мядовага элю для Белага дому" або "Мядовага портэру для Белага дому".

Не сядзець склаўшы рукі!

01.09.2012
Не сядзець склаўшы рукі! Развязваць глабальныя праблемы чалавецтва -- занятак, які часам вельмі стамляе, -- відаць на відэароліку, што трапіў у рэдакцыю старонкі «Хартыя97». З тлумачэння вынікае, што падчас нядаўняга саміту Руху недалучэння камера злавіла аднаго з чальцоў беларускай дэлегацыі за... не надта прывабным заняткам. Без каментара. belsat.eu

Экаежа як мастацтва

01.09.2012
Экаежа як мастацтва Увага, вышук! Дзе набыць экалагічную садавіну? Хто ў Беларусі вырошчвае бульбу без атрутных хімікатаў? Даведацца, пабачыць і пакаштаваць чыстыя прадукты зямлі можна было ўчора і сёння на Агракультурным фэсце. Туды завітала і нашая здымачная група. belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

01.09.2012
Агляд падзеяў замежжа СМЯРОТНАЯ НЕБЯСПЕКА Ад млявасці -- да страты дыхання... Смяротная небяспека пагражае прынамсі дзесяці тысячам чалавек. У групу рызыкі трапілі асобы, якія гэтым летам наведвалі Ёўсэміцкі нацыянальны парк у ЗША. belsat.eu

Апошняя інстанцыя

01.09.2012
Апошняя інстанцыя Чаго не дамагліся ад Цэнтральнай выбарчай камісіі, дамагаюцца ў Вярхоўным судзе. Астатні шанец трапіць у кандыдаты на месца ў парламенце выкарыстоўваюць незарэгістраваныя прэтэндэнты. У апошнюю інстанцыю трапілі ўжо 8 скаргаў на рашэнні ЦВК. Права балатавацца адстаяў пакуль толькі экс-кандыдат на прэзідэнта Віктар Цярэшчанка. Іншых жа не суцяшае нават гэты факт. belsat.eu

Дзень ведаў

01.09.2012
Дзень ведаў 1 верасня! Беларускія школы, гімназіі ды ліцэі адчынілі дзверы ў новы навучальны год. Першы раз у першы клас сёння пайшлі больш за 90 тысяч школьнікаў. Агулам жа ў панядзелак на заняткі прыйдуць каля мільёна вучняў. А сёння -- прайшлі ўрокі ведаў і святочныя лінейкі. На адной з іх пабывалі нашыя берасцейскія рэпарцёры.

Індыец: я краму "Гітлер" назваў памылкова

01.09.2012
Індыец: я краму Гітлер назваў памылкова Уладальнік крамы „Гітлер": я пра дыктатара не чуў, думаў -- мянушка такая... Чытайце падрабязней на belsat.eu

Перфоманс аўстралійкі з зашытым ротам у Менску

01.09.2012
Перфоманс аўстралійкі з зашытым ротам у Менску Адным з перформансаў цырымоніі адкрыцця фестывалю "Навінкі-2012" стала выступленне артысткі з Аўстраліі Анны Вояк, якая папярэдне зашыла сабе рот, каб у хадзе перформансу вызваліцца і загаварыць. belsat.eu

Армяне спалілі вугорскі сцяг на знак пратэсту

01.09.2012
Армяне спалілі вугорскі сцяг на знак пратэсту Учора армянскі прэзідэнт Сэрж Саргсян (Serzh Azati Sargsyan) заявіў пра разрыў міжнародных кантактаў з Вугоршчынаю. Рашэнне прынялі на паседжанні Рады бяспекі Арменіі ў сувязі з экстрадыцыяй вугорскім бокам на радзіму азербайджанскага афіцэра Раміля Сэфэрава (Ramil Sahib o?lu S?f?rov). У лютым 2004 года ён сякерай забіў соннага армянскага вайскоўца Гургена Маргаряна.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]