Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, ці звяртаюцца яны па дапамогу да сваіх дэпутатаў. Высветлілася, што ніхто з рэспандэнтаў не ведае, за каго галасаваў. Адпаведна, ніхто свайго дэпутата ў твар не бачыў і па дапамогу не звяртаўся. Прычыны называюць розныя.
Затрыманыя адміністратары сацыяльных сетак: першыя прысуды Паўлу Еўціхіеву і Андрэю Ткачову вынеслі прысуд, Рамана Пратасевіча і Алега Шрамука адпусцілі, Сяргею Бяспалаву ўдалося схавацца ад пераследу.
Якім мусіць быць дэпутат парламенту? Гэтае пытанне задалі чальцы Абяднанай грамадзянскай партыі. Актывісты падчас сустрэчы з выбарцамі абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, а таксама ролю, якую ў дзяржаўным кіраванні мусяць адыгрываць народныя абраннікі.
Замест 1500 рублёў -- 1700. У менскім прадпрыемстве "Сталічны транспарт і сувязь" падрыхтавалі пастанову аб павышэнні коштаў праезду ў грамадскім транспарце.
Мультфільм пра Чабурашку, "Ну, погоди!" ды іншыя любімыя дзіцячыя стужкі выратавалі ад цэнзуры. Згодна з новым расейскім законам аб абароне дзяцей шэдэўры сусветнай мультыплікацыі ды кіно трапілі ў лік небяспечных. На шчасце, Раскамнагляд заступіўся за мульцяшных персанажаў.
Падобнай да леташняй грашовай дапамогі на гародніну пенсіянеры і бюджэтнікі сёлета не атрымаюць. Улады палічылі, што даходы насельніцтва дастаткова вялікія і здольныя напоўніцу задаволіць патрэбы людзей. Як пры існых заробках і пенсіях жывуць беларусы?