Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Няскораная». 2 частка, дак. фільм. Трэйлер

30.08.2012
«Няскораная». 2 частка, дак. фільм. Трэйлер Дакументальны фільм на "Белсату". Глядзець тут: belsat.eu

У дзясятцы найгоршых

29.08.2012
У дзясятцы найгоршых Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі ўвайшла ў дзясятку найгоршых кіраўнікоў цэнтрабанкаў свету. Такую ацэнку працы Надзея Ермакова атрымала з боку ўплывовай міжнароднай фінансавай арганізацыі "Global Finance".

Выбарчая цэнзура

29.08.2012
Выбарчая цэнзура Заклікі да байкоту -- па-за законам! А замест прамовы кандыдата -- краявіды ці класічная музыка. Цэнзура ў Беларусі выявілася і падчас выбарчай кампаніі.

У экстрадыцыі адмовілі

29.08.2012
У экстрадыцыі адмовілі Эквадор не выдасць Аляксандра Баранкова. Былога міліцыянта ў Беларусі абвінавачваюць у махлярстве і вымагальніцтве, аднак суд у Кіта прызнаў, што статус палітычнага ўцекача той атрымаў згодна з заканадаўствам.

"Лячэнне" не ўдалося

29.08.2012
Лячэнне не ўдалося Беларуская пракуратура ўжо рыхтуе дакументы для экстрадыцыі былога гендырэктара «Пінскдрэву», якога сёння затрымалі ў Польшчы. Ад крымінальнага пераследу, распачатага пасля гібелі 14-ці чалавек ад выбуху на прадпрыемстве, Ларан Арыніч хаваўся ля гораду Радам, дзе яго і знайшла польская паліцыя.

Змаганне алігарха

29.08.2012
Змаганне алігарха Ніхто гэтак актыўна не змагаецца за адмену санкцыяў, як самы багаты чалавек Беларусі --Уладзімер Пефціеў. І ён мае першую перамогу. Цяпер мяч -- на полі літоўскага МЗС, які збіраецца абскардзіць рашэнне віленскага акруговага адміністратыўнага суда, што задаволіў пазоў мільярдэра і ануляваў рашэнне замарозіць рахункі Пефціева ў еўрапейскіх банках.

Рэзананс плюшавага дэсанту?

29.08.2012
Рэзананс плюшавага дэсанту? Не сціхае рэха скандалу, што прагрымеў на заходнім кірунку вонкавапалітычнай дзейнасці афіцыйнага Менску. Паляцелі... чарговыя галовы. Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады Андрэя Грынкевіча -- пасла Беларусі ў Швецыі, Даніі ды Нарвегіі. Прэзідэнцкім указам пасады пазбаўлены таксама намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту генерал-маёр Дзмітрый Шугай. Афіцыйная нагода -- пенсійны ўзрост.

Загадкавы сябра

29.08.2012
Загадкавы сябра Пакуль расце напружанне на лініі Менск--Бішкек, Аляксандр Лукашэнка ўмацоўвае дачыненні з закаўказскім саюзнікам. Завершыўся двухдзённы візіт у беларускую сталіцу лідара Азербайджану. Цікава, што сустрэча супала ў часе з візітам у Маскву дэлегацыі ўзброеных сілаў Арменіі ды заявай аб пераносе вучэнняў звязу АДКБ у гэтай краіне. Дзеля чаго прылятаў у Менск Ільхам Аліеў і што ён забраў у сонечным Баку?

Атака на амбасаду

29.08.2012
Атака на амбасаду Каля беларускага пасольства ў Бішкеку працягваюцца пратэсты незадаволеных перабываннем у нашай краіне сямі Бакіевых. Праўда, беларускія дыпламаты пакуль не бяруць прыкладу з кіраўніка кіргізскага дыппрадстаўніцтва ў Менску, што на нявызначаны тэрмін вярнуўся на Радзіму. Але ўсё бліжэй момант, калі выкананне прафесійных абавязкаў у Бішкеку можа стаць немагчымым.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]