Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Добрыя дзядзькі з КДБ

01.09.2012
Добрыя дзядзькі з КДБ Заўтра школы Гомельшчыны наведаюць працаўнікі КДБ. Аднак прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Камітэту не будуць праводзіць там спецаперацыі -- беручы ўдзел ва ўрачыстых лінейках, яны плануюць палепшыць імідж сваёй установы. belsat.eu

Добрыя дзядзькі з КДБ

31.08.2012
Добрыя дзядзькі з КДБ Заўтра школы Гомельшчыны наведаюць працаўнікі КДБ. Аднак прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Камітэту не будуць праводзіць там спецаперацыі -- беручы ўдзел ва ўрачыстых лінейках, яны плануюць палепшыць імідж сваёй установы. У Кляпінскую школу-сад дзядзькі-чэкісты прыедуць з падарункамі -- тэлевізарам і школьнымі прыладамі для першакласнікаў. Яшчэ адна дэлегацыя наведае Завойцянскую школу-сад. Для падшэфных першаклашак сілавікі сабралі... партфелі ды набылі на патрэбы школы прынтар.

Салідарныя музыкі

31.08.2012
Салідарныя музыкі Спачатку ўлады абмежавалі ў правах музыкаў, цяпер пачалі пераследаваць іхных прыхільнікаў. Такою заяваю гурт "Ляпіс Трубяцкой" адрэагаваў на затрыманне мадэратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках. ГУРТ «ЛЯПІС ТРУБЯЦКОЙ»: "Нягледзячы на тое, што гурт "Ляпіс Трубяцкой" не меў ніякага дачынення да гэтай суполкі і не планаваў у бліжэйшы час даваць канцэрту ў Менску (бо трапіў у чорны спіс забароненых у Беларусі калектываў), мы лічым сваім абавязкам падтрымаць затрыманых".

Агляд падзеяў замежжа

31.08.2012
Агляд падзеяў замежжа Страшная трагедыя ў Азербайджане. Пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з цягніком. Шасцёра чалавек загінулі, каля паўсотні -- параненыя. Паводле папярэдняй версіі дарожнай паліцыі Азербайджану, на чыгуначным пераездзе каля Баку кіроўца аўтобусу вырашыў праскочыць перад блізкім цягніком, абехаў шлагбаум, аднак не паспеў завершыць манеўру. Цяпер віноўнік здарэння ў шпіталі, у цяжкім стане. Аўтобус вёз на працу жыхароў пасёлку Лёкбатан, што непадалёк ад азербайджанскай сталіцы. Большасць пасажыраў -- працаўнікі нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Спартыўны агляд

31.08.2012
Спартыўны агляд ВЫНІКІ НА ЛЮБЫ ГУСТ З пераменным поспехам выступаюць беларускія каманды на 40-й мужчынскай і 25-й жаночай Сусветных шахматных Алімпіядах, што праходзяць у Стамбуле. У мужчынаў ад Беларусі ў трох першых турах за стол сядалі Кірыл Ступак, Уладзіслаў Кавалёў, Андрэй і Сяргей Жыгалкі, а таксама Віталь Цецераў. І пакуль займалі толькі 41-е месца са 150 краінаў-удзельніцаў. Першыя тры -- ЗША, Кітай, Нямеччына. Сёння гуляем з 60-ю ў гэтым спісе -- камандаю Перу. За жаночую зборную Беларусі фігурамі рухаюць Ганна Шарэвіч, Ланіта Сцяцко, Таццяна Рэва, Марыя Невясёлая і Настасся Зязюлькіна.

Доўгая барацьба з хабарніцтвам

31.08.2012
Доўгая барацьба з хабарніцтвам Без тлумачэння прычынаў Менскі гарадскі суд адклаў вынясенне выраку віцебскаму чыноўніку Леаніду Кавалёву. Нечаканаму павароту ў гучнай карупцыйнай справе папярэднічалі новыя выказванні прэзідэнта пра карупцыю. Аднак пра няўхільны намер канчаткова перамагчы карупцыю Аляксандр Лукашэнка казаў і васямнаццаць гадоў таму.

Наперад у мінулае!

31.08.2012
Наперад у мінулае! Вярнуцца да прынцыпаў савецкай школы і зноў зрабіць ураўнілаўку? З прапановаю ліквідаваць гімназіі ды ліцэі выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Што ж не даспадобы народным абраннікам у заходняй мадэлі школы і чаму лепш, каб беларускія вучні былі роўныя, а не выбітныя?

Эканамічны агляд

31.08.2012
Эканамічны агляд Заробкі бюджэтнікаў ад заўтра павялічацца -- павышаецца тарыфная стаўка першага разраду. Але чакае беларусаў і шэраг падаражанняў. Якія яшчэ змены ў эканоміцы адбудуцца з 1 верасня і як адабюцца на нашых гаманцах? Адразу на 7,1 % павышаецца стаўка першага разраду, а гэта значыць, што заробак бюджэтнікаў вырасце ў сярэднім на 6,1 %. Захада гэтая, паводле ўраду, мае кампенсаваць рост спажывецкіх коштаў, якія паводле апошніх звестак ад пачатку года выраслі амаль на 15 %.

Атака на віртуалаў

31.08.2012
Атака на віртуалаў Адміністратараў апазіцыйных інтэрнэт-суполак, затрыманых напярэдадні працаўнікамі КДБ, прыгаварылі да адміністратыўных арыштаў. Працягваецца і зачыстка апошняй дагэтуль адносна свабоднай зоны ў Беларусі -- інтэрнэту. Камітэтчыкі ўзламалі групы ў сацыяльных сетках, дзе карыстальнікі выказвалі свае меркаванні адносна ўладаў. Ці атрымаецца арыштамі, запалохваннямі ды ператрусамі спыніць апазіцыйны інтэрнэт-рух?

"Angry Kremlins" - жарт ці цынізм?

31.08.2012
Angry Kremlins - жарт ці цынізм? Эстонскія праграмісты стварылі гульню «Angry Kremlins» - аналаг вядомай і шалёна папулярнай «Angry Birds». Толькі замест птушак там можна стрэліць галавою Уладзіміра Пуціна ці Патрыярха Кірыла.

Апантаныя. Шаблі / "Shabli" Owner Shares His Secrets

31.08.2012
Апантаныя. Шаблі / Shabli Owner Shares His Secrets Гаспадар хутара "Шаблі" пад Валожынам Уладзімір Шаблінскі распавядае, чаму гарадскія вяртаюцца на вёску, і якая карысць з гэткай міграцыі беларусам. Рэпартаж прэзентаваны беларуска-польскай здымачнай групай, што ездзіць па Беларусі і робіць цыкл міні-фільмаў пад назваю "Апантаныя". Мэта - паспрабаваць зразумець, ці ёсць ў Беларусі грамадзянская супольнасць і як дзейнічаюць грамадскія арганізацыі і цікавыя ініцыятывы. Пабачыць іншыя відэа з цыклу "Апантаныя" можна па гэтай спасылцы www.

Жахлівая аварыя у? Азербаи?джане

31.08.2012
Жахлівая аварыя у? Азербаи?джане Праўдападобна, што кіроўца пасажырскага аўтобуса праігнараваў чырвонае святло на чыгуначным пераездзе. Аўтобус адкінула на некалькі метраў, 6 чалавек загінулі на месцы, яшчэ 47 моцна пацярпелі.

«СТУДЫЯ «БЕЛСАТ». Анонс

31.08.2012
«СТУДЫЯ «БЕЛСАТ». Анонс ?? У новым сезоне "Белсат" адкрывае інфармацыйна-публіцыстычны блок
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]