Калі ў нас такія чыноўнікі ды такія настаўнікі, то наўрад ці якія рэформы дапамогуць. Але ёсць і станоўчыя прыклады таго, што могуць беларусы. 61-гадовы жыхар Рыгі Ян Апалёніс -- доларавы мільянер, гаспадар двух гатэляў у Рызе. За сваё жыццё асвоіў дзевяць прафесіяў -- газаэлектразваршчык, кранаўшчык партальных кранаў, дызеліст і электрык, мае дыплом радыёінжынера. Нядаўна атрымаў яшчэ адзін сертыфікат -- пілота летака.
Распачалі будоўлю, потым правялі грамадскія слуханні. Ці гэта нешта змяніла? У аграгарадку Пяршаі на Валожыншчыне айчынны алігарх Юрый Чыж будуе самы вялікі ў краіне свінакомплекс. Аднак да ягонага праекту маюць шмат пытанняў эколагі ды мясцовыя жыхары. Нездарма ў народзе казалі: не дай Бог свінні рог, а мужыку панства.
Новы ўдар па іміджы беларускіх сілавікоў. 22-гадовы малодшы сяржант беларускага спецназу Сцяпан Захарчанка ўцёк з краіны і цяпер спрабуе атрымаць прытулак у суседняй Літве. На радзіме ж супраць яго распачалІ крымінальную справу. А мы ў "Абектыве" пытаем: чаму працаўнікі спецслужбаў усё часцей бягуць за мяжу?