«Як мы і меркавалі, -- гаворыць Андрэй Бандарэнка, -- у пазоўніка няма ніякіх падставаў для таго, каб нас ліквідаваць. Мы былі вельмі здзіўленыя з таго, што з усіх доказаў таго, што мы нібыта не знаходзімся па месцы рэгістрацыі, яны спасылаюцца на нейкія лісты і на правяранне, праведзенае сярод уласнікаў будынку, дзе мы арандуем памяшканне. Зразумела, што ўласнікі не маглі нічога сказаць пра тое, хто мы і дзе працуем. Відаць, для суда гэтых доказаў было недастаткова, таму паседжанне перанеслі на 9 кастрычніка.
Ён ужо ўтаймоўваў тыграў і тушыў пажары за стырном самалёта. Уладзімір Пуцін чарговы раз узяў на сябе ролю ратавальніка ды заняў месца важака... чарады белых журавоў. Птушкі, якім пагражае знікненне, былі выгадаваныя ў няволі, і прэзідэнт Расеі меў паказаць ім шлях у вырай. Ужо само паведамленне пра меркаваную акцыю ўскалыхнула інтэрнэт і нарадзіла безліч жартаў і карыкатураў. Мы ж проста прапаноўваем згадаць незвычайныя выправы Пуціна без каментара.
У Вялейскай выбарчай акрузе за мандат дэпутата змагаюцца толькі два кандыдаты. Але адметнасць у тым, што адзін з іх -- добра вядомы ў горадзе прадстаўнік апазіцыйнай Абяднанай грамадзянскай партыі, а вось другі -- Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Аднак падобна, што ў дзень выбараў у бюлетэнях выбарцы пабачаць толькі адно прозвішча. Чаму?
Вярхоўны Суд краіны разгледзеў сёння апошнія скаргі на нерэгістрацыю кандыдатамі. Цуду не адбылося: апазіцыянерам Артуру Фінкевічу і Міхасю Пашкевічу ў магчымасці балатавацца адмовілі. Увечары да справы далучылася міліцыя. Яе працаўнікі зявіліся ў офісе кампаніі "Гавары праўду!", каб учыніць ператрус.
«У Саакашвілі з Лукашэнкам раман» Парлямэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца на наступных выходных пасьля выбараў у Беларусі. Калі ў Менску інтрыгі не чакаецца, то сытуацыя ў Грузіі можа памяняцца калі не на 180 градусаў, то хаця б зрабіць паварот. Як можа памяняцца сытуацыя? За што крытыкуюць Саакашвілі і чаму ён так сябруе з Лукашэнкам? Пра падабенствы і адрозьненьні гутарым з прафэсарам Каўкаскага унівэрсытэту і Амэрыканскага ўнівэрсытэту Public Administration у Грузіі, заснавальнікам і кіраўніком Рэспубліканскага інстытуту, а цяпер — адным зь лідэраў апазыцыйнай кааліцыі «Грузінскай мара» Леванам Бэрдзэнішвілі.