Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка з ліпеня папраўляў здароўе ў Польшчы і збіраўся ляцець у Менск. Аднак з увагі на пераслед апазіцыі ў Беларусі, які абвастрыўся пасля палёту шведскіх пілотаў, ён вырашыў пакуль «узяць паўзу» і не вяртацца на радзіму. belsat.eu
Андрэй Куціла -- дасьведчаны дакумэнталіст маладога пакаленьня. Удзельнік і пераможца міжнародных фэстываляў («Фокусная адлегласьць», 2008 г., у суаўтарстве з Раманам Рамашкай; «Днюка», 2010 г., у суаўтарстве з Аляксандрам Налівайкам; «Даволі! Да Волі...», 2012 г., у суаўтарстве з Вячаславам Ракіцкім...).
Мінуў год з дня авіякатастрофы, у якой загінула каманда яраслаўскага "Лакаматыву". Самалёт з хакеістамі на борце ляцеў на хакейны матч у Менск, аднак недалёка ад Яраслаўлю пацярпеў крушэнне. Трагедыя закранула і нашую краіну. У катастрофе загінулі трое беларусаў -- абаронца "Лакаматыву" Руслан Салей, нападнік Сяргей Астапчук і трэнер Мікалай Крываносаў.