1 верасня ў Мінску адбыўся чарговы фестываль перформансу NAVINKI-2012. Абсурд ды й толькі: удзельнікі мылі падлогу кавалкам сырога мяса, спакушалі мяккія цацкі і валяліся на асфальце пасярэдзіне праспекта Незалежнасці. ------------------------------ 1 сентября в Минске состоялся очередной фестиваль перформанса NAVINKI-2012. Абсурд да и только: участники мыли пол куском сырого мяса, соблазняли мягкие игрушки и валялись на асфальте посреди проспекта Независимости. ------------------------------ Performance festival NAVINKI-2012 took place on September 1, 2012 in Minsk.
Галоўнае следчае ўпраўленне Расеі выставіла абвінавачванне былому намесніку генеральнага дырэктара ў пытанні арганізацыі лётнай працы авіякампаніі «Як Сервис» Вадзіму Цімафееву, які, паводле праваахоўнікаў, парушыў правілы бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, дапусціўшы да вылету самалёт з непадрыхтаваным экіпажам.
Навіна пра тое, што Уладзімір Пуцін можа ачоліць у палёце зграю белых жураўлёў, сталася для інтэрнаўтаў нагодаю для кпінаў з кіраўніка Расеі. Тым не менш, Пуцін узняўся ў неба разам з жураўлямі на адмысловым дэльтаплане. Палёты на дэльтаплане разам з жураўлямі на паўвыспе Ямал -- гэта частка навуковай праграмы для захавання гэтага віду. Уладзімір Пуцін выступаў у ролі важака жураўлёў, што выраслі ў няволі. Птушкі мусяць прызвычаіцца ляцець за дэльтапланам, і пазней дасведчаны пілот павядзе зграю на зімоўку ў Цэнтральную Азію.
Цікавая гісторыя пра тое, як Старшыня Абяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька агітаваў за байкот у раёне Камароўкі ў Менску. Побач зь ім праходзіла агітацыя за праўладнага кандыдата па Коласаўскай акрузе галоўнага лекара 34-й менскай паліклінікі Дзьмітрыя Шаўцова. У сюжэце выказваньні і думкі мінакоў, запісаных карэспандэнтам «Свабоды».
У той час, як улады і перадавікі сельскіх гаспадарак рыхтуюцца да галоўнага свята краіны -- "Дажынак", -- беларусы актыўна нарыхтоўваюць "другі хлеб". Нашая краіна ўсцяж трымаецца на першым месцы ў свеце паводле нарыхтоўцы бульбы на душу насельніцтва. А кожны з нас спажывае яе ажно 174 кілаграмы за год.