Тыдзень таму ўрад Кыргызстану адклікаў Асаналіева з Беларусі для кансультацыяў. Гэты крок быў рэакцыяй на маўчанне з боку ўладаў Беларусі ў справе запыту кыргызскага боку на выдачу Жаныша Бакіева, малодшага брата зрынутага прэзідэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева. Абвінавачаны на радзіме ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў, ён або чалавек, падобны на яго, быў сфатаграфаваны ў Менску ў сярэдзіне жніўня. На мінулым тыдні ўлады Кыргызстану звярнуліся ў выканаўчы камітэт СНД з просьбай аб экстрадыцыі Жаныша Бакіева.
Сярэдні паказнік сальда вонкавага гандлю таварамі за першае паўгоддзе склаў $ 331 млн. Аднак у ліпені сальда дасягнула ўсяго $ 23,2 млн і такім чынам знізілася ў 18 разоў у параўнанні з чэрвенем. На ўзроўні вонкавага сальда адбілася зніжэнне абёму экспарту тавараў на $ 266,9 млн усяго за месяц . Рэзкае падзенне сальда можа быць звязанае з «прыпыненнем» схемы экспарту ў краіны Еўразвязу растваральнікаў і змазачных матэрыялаў з расейскай нафты без выплаты экспартнай мыты ў расейскі бюджэт.
Агітацыйнага кампанія распачалася.. Але шэраг патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты парламенту, якім адмовілі ў рэгістрацыі, надалей змагаюцца за права балатавацца праз суд. Тыя ж, каму ўдалося стаць кандыдатам, сутыкаюцца з праблемамі ўжо іншага кшталту. А дакладней з немагчымасцю скарыстацца з права выступіць на дзяржаўным радыё і тэлебачанні.