Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Апошнія скаргі

30.08.2012
Апошнія скаргі Стаў вядомы канчатковы спіс кандыдатаў у дэпутаты сёлетняй парламенцкай кампаніі. Цэнтральная выбарчая камісія разглядала ўсе скаргі ад незарэгістраваных раней прэтэндэнтаў на кандыдацтва. Большасці з іх ЦВК другі раз адмовіла ў рэгістрацыі. Хто не прайшоў адбору ЦВК?

Затрыманыя за «Вконтакте»

30.08.2012
Затрыманыя за «Вконтакте» "Надакучыў нам гэты Лукашэнка!". На адміністратараў інтэрнэт-суполкі з такою назваю ды шэрагу іншых апазіцыйных групаў у сацыяльных сетках КДБ зладзіў аблаву. У Менску затрымалі прынамсі 5 мадэратараў суполак. У іх дома аператыўнікі спецслужбаў рабілі ператрусы, канфіскоўвалі кампютары і ўзломвалі суполкі. З чым жа звязаны раптоўны налёт камітэтчыкаў?

Ці трэба у?водзіць вои?скі у? Марсэль?

30.08.2012
Ці трэба у?водзіць вои?скі у? Марсэль? Апытанне жыхароў Марсэля Марсельцы неадназначна ставяцца да магчымага ўводу войскаў. "Войска ўсё адно не прыносіць ніякай карысці, калі дыслакуецца ў Іраку, а тут бы яно нам спатрэбілася", -- кажа адзін з мясцовых жыхароў. "Войска -- можа, трохі і замоцна, але ж мы будзем пачувацца больш бяспечна", -- сказаў другі.

Напад на інкасатарау? у Марсэлі

30.08.2012
Напад на інкасатарау? у Марсэлі Кульмінацыяй разгулу злачыннасці ў горадзе можна лічыць напад на інкасатараў пасярод дня ў чэрвені 2010 г., які адбыўся на цэнтральнай магістралі. Тады бандыты здолелі падарваць браняваны аўтамабіль і скрасці каля 1 млн еўраў.

Мінімум Галівуду ў Венецыі. Агляд падзеяў культуры

30.08.2012
Мінімум Галівуду ў Венецыі. Агляд падзеяў культуры Працягваем сачыць за Венецыянскім кінафестывалем. Учора ўвечары яго ўрачыста адкрыла польская акторка Кася Смутняк. Мінімум галівудскіх фільмаў і адпаведна галівудскіх зорак на сёлетнім фестывалі арганізатары патлумачылі крызісам зоны еўра. З гэтай жа прычыны найстарэйшы кінаадбор у Еўропе стаў больш камерцыйным.

Цырк за дротам. Частка 2. Чаму правалілі Алімпіяду?

30.08.2012
Цырк за дротам. Частка 2. Чаму правалілі Алімпіяду? Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік атрымалі загад ад начальніка здабыць 25 мэдалёў на Алімпіядзе, але з трэскам праваліліся. Чаму -- у новым выпуску сатырычнай перадачы Vinsenta на Радыё Свабода «Цырк за дротам» Сатырычная праграма «Цырк за дротам» выходзіць штотыдзень на сайце www.svaboda.org, а таксама ў суполках Свабоды вКонтакте, Фэйсбуку і twitter. Аўдыё можна слухаць і спампоўваць на сайце ці вКонтакте, відэа — на youtube. Праграма ўяўляе самой некалькіхвілінныя аўдыёбайкі зь відэшэрагам на актуальныя тэмы тыдня.

Цырк за дротам. Чаму правалілі Алімпіяду?

30.08.2012
Цырк за дротам. Чаму правалілі Алімпіяду? Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік атрымалі загад ад начальніка здабыць 25 мэдалёў на Алімпіядзе, але з трэскам праваліліся. Чаму -- у новым выпуску сатырычнай перадачы Vinsenta на Радыё Свабода «Цырк за дротам» Сатырычная праграма «Цырк за дротам» выходзіць штотыдзень на сайце www.svaboda.org, а таксама ў суполках Свабоды вКонтакте, Фэйсбуку і twitter. Аўдыё можна слухаць і спампоўваць на сайце ці вКонтакте, відэа — на youtube. Праграма ўяўляе самой некалькіхвілінныя аўдыёбайкі зь відэшэрагам на актуальныя тэмы тыдня.

100-гадовы кіроўца збіў 11 чалавек

30.08.2012
100-гадовы кіроўца збіў 11 чалавек belsat.eu У Лос-Анджэлесе аўтамабіль, якім кіраваў 100-гадовы мужчына, заехаў у натоўп людзей, што чакалі аўтобуса на прыпынку. Пацярпелі 11 чалавек.

Выступ Лябедзькі

30.08.2012
Выступ Лябедзькі belsat.eu Эмацыйны выступ лідэра Абяднанай грамадзянскай партыі ў Вяснянцы сабараў каля трох дзясяткаў чалавек, аднак палітык упэўнены: сэнс у такіх сустрэчах ёсць.

Хашчавацкі палемізуе з прыхільніцай Лукашэнкі

30.08.2012
Хашчавацкі палемізуе з прыхільніцай Лукашэнкі belsat.eu У Юрыя Хашчавацкага завязалася дыскусія з прыхільніцаю дзейснай улады. „Чаму ў Польшчы харчы ў два разы танней?" - запытваўся Хашчавацкі. „А чаму вы вырашылі што ў той краіне лепш? Там напэўна хоць штосці але ёсць горш!" - атрымаў рэзонны адказ рэжысёр. Хоць дыскусія і была гарачай, у выніку бакі засталіся „пры сваім".

Лябедзька агітуе за байкот

30.08.2012
Лябедзька агітуе за байкот 29 жніўня прадстаўнікі кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!» правялі сустрэчу з жыхарамі сталічнага мікрараёна Вяснянка. Анатоль Лябедзька і Юрый Хашчавацкі агітавалі за байкот выбараў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]