Выданне навінаў цалкам тут: belsat.eu Сёння праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча -- адно з самых старажытных хрысціянскіх святаў. Лічыцца, што асвячоная ў гэты дзень вада набывае асаблівую моц. Ёю прынята лячыць раны ды акрапляць жыллё. Наведаць царкву, акунуцца ў палонцы ці паваражыць? Сёння ля праваслаўных святыняў па ўсёй краіне было людна і... мокра. Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Хрышчэння Гасподняга, або папросту -- Вадохрышча. Парафіяне прыходзілі з пустымі слоікамі, а сыходзілі -- з поўнымі.
Выданне навінаў цалкам тут: belsat.eu НЯЎДАЛАЯ АПЕРАЦЫЯ Лівійскія тэрарысты забілі сямёх закладнікаў-замежнікаў -- апошніх з тых, каго цягам трох дзён утрымлівалі на газаперапрацоўчым заводзе ў Алжыры. Падчас сённяшняга штурму будынку спецназаўцы забілі 11 ісламістаў. Паводле розных звестках, з палону вызваленыя да 16 чалавек. Агляд падзеяў замежжа падрыхтаваў Марцін Ярскі. Інфармацыя з месцу штурму дагэтуль супярэчлівая. Агенцыя "Reuters" паведамляе, што пасля штурму алжырскія вайскоўцы знайшлі на абекце 15 неідэнтыфікаваных абгарэлых целаў.
Выданне навінаў цалкам тут: belsat.eu Ля ўлюбёнага менчукамі парку Горкага мае паўстаць культурна-забаўляльны цэнтр "Парк-авэню". Чыноўнікі ўжо перадалІ інвестару пляцоўку ў цэнтры гораду. Аднак жыхары сталіцы выступаюць супраць новага будаўніцтва. Чаму людзі пратэстуюць, і ці ўрэшце прыслухаецца да іх хто-небудзь? Узбярэжжа Свіслачы каля парку Горкага -- прывабнае месца адпачынку, асабліва ўлетку. Яшчэ больш прыемным яно стала тады, калі паўз яго правялі рэкрэацыйную роварную трасу. Прахалоду ўлетку тут дарыў фантан, аднак потым яго перасталі ўключаць.
Выданне навінаў цалкам тут: belsat.eu Ці варта чакаць зменаў у палітычным жыцці краіны? Ужо ўвесну Палата прадстаўнікоў збіраецца разгледзець законапраект аб унясенні зменаў у некаторыя законы аб дзейнасці палітычных партыяў і грамадскіх абяднанняў. Дэпутаты сцвярджаюць, што планаваныя новаўвядзенні палегчаць жыццё палітычных і грамадскіх структураў. Ці магчыма такое ў Беларусі? Рэспубліканскае грамадскае абяднанне "Белая Русь". Гаворка пра тое, што структура можа пераўтварыцца ў самую буйную праўладную палітычную партыю, вядзецца не першы дзень.
У 2001 г. Беларусь падпісала Оргускую канвенцыю. У выніку ўлады абавязаныя прыцягваць грамадскасць да ўдзелу ў прыняцці рашэнняў, якія датычаць навакольнага асяроддзя, а таксама забяспечыць грамадзянам доступ да інфармацыі ды правасуддзя. Але падзеі апошніх гадоў сведчаць пра тое, што дзяржава, атрымоўваючы шматмільённую замежную дапамогу за ўдзел у Оргускай канвенцыі, насамрэч не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі краіны. Небяспечныя праекты (хімічная вытворчасць, АЭС) будуюцца без належных экспертызаў і ўзгаднення з жыхарамі закранутых рэгіёнаў.