Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

У пошуках Чупакабры

15.10.2012
У пошуках Чупакабры Ён харчуецца крывёю свойскай жывёлы. Лысы, нахабны і вельмі моцны. З падачы дзяржаўных тэлеканалаў беларусы чарговы раз пачулі пра чупакабру, перыядычнае зяўленне якой нязменна прыпадае на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. У пошуках бязлітаснага драпежніка, які трымае ў страху ўвесь Старобін і ваколіцы, адважныя незалежныя журналісты выправіліся ў самае логава таямнічага звера.

Навобмацак, але насустрач

15.10.2012
Навобмацак, але насустрач Ці гатовае грамадства да таго, каб невідушчыя людзі хадзілі самастойна? Каб тыя, для каго звычайны кіёчак замяняе вочы, выйшлі з цемры сваіх кватэраў на белы свет? У Міжнародны дзень белага кія аднайменную акцыю на вуліцах сталіцы правялі актывісты Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Мартынау? вяртаецца

15.10.2012
Мартынау? вяртаецца Экс-міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў вяртаецца на высокую кіроўную пасаду. Гэтым разам -- як спецпрадстаўнік буйной... замежнай кампаніі. Новыя абавязкі Мартынава, які адпрацаваў на розных дыпламатычных пасадах Беларусі 37 гадоў, будуць перагукацца са старымі.

Індусы бароняць Віталя Кау?ша

15.10.2012
Індусы бароняць Віталя Кау?ша Палітычна матываваная ці крымінальная справа? Другі месяц у берасцейскім СІЗА ўтрымліваецца грамадскі актывіст Віталь Коўш. Яго вінавацяць у арганізацыі трафіку нелегалаў праз беларуска-польскую мяжу. Скандальная гісторыя распачалася ў траўні, але толькі цяпер зявіліся відэазвароты саміх нелегалаў. Яны прызналіся, як давалі паказанні, што паслужылі падставаю для абвінавачання.

Літоўцы супраць АЭС

15.10.2012
Літоўцы супраць АЭС Ажно 2/3 літоўцаў выступаюць супраць пабудовы новай атамнай электрастанцыі станцыі ў сваёй краіне. Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі нацыянальнага кансультацыйнага рэферэндуму, які ладзіўся ў Літве на мінулых выходных паралельна з парламенцкімі выбарамі.

Літоўская «Realpolitik»

15.10.2012
Літоўская «Realpolitik» Апазіцыя перамагла на парламенцкіх выбарах у Літве, што адбыліся напярэдадні. Выбарнікі прагаласавалі супраць кіроўнай кааліцыі. Якое ж палітычнае абяднанне цяпер здолее стварыць большасць у сейме? І якімі наступствамі змена ўлады ў нашай паўночнай суседцы абернецца для беларусаў?

Санкцыі працягнулі

15.10.2012
Санкцыі працягнулі Яшчэ на год Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняла Рада міністраў замежных справаў на сённяшнім паседжанні ў Люксембурзе. Чаму пазіцыя Еўропы засталася нязменнаю? І якой рэакцыі можна чакаць ад афіцыйнага Менску?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]