Старадаўняй літоўскай "Пагоні" не разбіць, не спыніць, не стрымаць -- не зважаючы нават на далёка не прыхільнае стаўленне да нацыянальнай сімволікі з боку сучаснай беларускай дзяржавы. Пакуль улады пераследуюць грамадзянаў за бела-чырвона-белы сцяг ці, напрыклад, за кнігі з белым вершнікам, беларусы ўпрыгожваюць апальнымі сімваламі свае целы. Пра тых, хто носіць Бацькаўшчыну не толькі ў сэрцы, але і на ўласнай скуры.
Нягледзячы, на здавалася б, безнадзейную сітуацыю, шанцы на шчаслівае развязанне павялічваюцца. Літоўскі суд стаў на бок беларускага выведніка Сцяпана Захарчанкі. Цяпер міграцыйная служба мае наноў перагледзець справу беларускага ўцекача, які, рызыкуючы здароўем, пакінуў сваю вайсковую частку і нелегальна пераправіўся ў Літву.
Мадэрнізацыю пачалі... з нацыяналізацыі. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся ліквідаваць назіральныя саветы кандытарскіх фабрыкаў "Камунарка" і "Спартак". Раней дзяржава зрабіла некалькі беспаспяховых спробаў павялічыць сваю долю ў пакеце акцыяў гэтых прадпрыемстваў, але цяпер пайшла на выключную захаду.
На 60-ты юбілей свайго заснавання Еўразвяз атрымаў сапраўды шыкоўны падарунак -- Нобелеўскую прэмію міру. Камітэт адзначыў унёсак арганізацыі ў адраджэнне Еўропы пасля апошняй сусветнай вайны і прадухіленне войнаў наступных. Але для беларусаў такое рашэнне яшчэ і нагода для скрухі -- прэмію не далі зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
02.07.2026
Генштаб ВСУ: Удар по беларусскому автобусу является сознательной и циничной провокацией Московии
02.07.2026
Генштаб ВСУ: Удар по беларусскому автобусу является сознательной и циничной провокацией Московии