Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Открытое письмо советника Милинкевича сайту www.charter97.org

29.09.2009 политика

Недавно на сайте www.charter97.org была размещена статья советника председателя движения «За Свободу» Андрея Ляховича , в которой утверждалось, что действия Лукашенко по защите суверенитета важнее, чем политическая либерализация.

Автор документа, который был первоначально размещен на корпоративном сайте экс-кандидата в президенты Беларуси Александра Милинкевича в разделе «Аналитика», написал ответ сайту www.charter97.org. Приводим текст письма полностью:

Шаноўнае Спадарства,

Удзячны вам за інтарэс да маёй працы. Раз вы зьмясьцілі на сайце (http://www.charter97.org/be/news/2009/9/18/22066/) мой артыкул з камэнтарамі, спадзяюся, што зьмесьціце і дадзены адказ.

Мне было цікава вашае меркаваньне. І было цікава меркаваньне чытачоў – камэнтары. Прыемна бачыць жаданьне хуткіх дэмакратычных пераменаў. Кожны, хто заходзіць на апазыцыйны сайт – гэта чалавек неабыякавы да лёсу Беларусі.

Большасьць пісалі камэнтары па-беларуску. Значыць, гэта эўрапейцы, сьвядомыя беларусы, дэмакраты, прыхільнікі незалежнасьці. Гэта файна.

Паколькі рэкамэндацыі (як і артыкул) прызначаліся не толькі беларускай аўдыторыі, пісаў па-руску. Прыемна, што зараз маю магчымасьць паразмаўляць на роднай мове.

Спачатку заўважу, што не зьяўляюся »адным з галоўных дарадцаў А.Мілінкевіча». Тое, што Рух «За свабоду» цікавіцца думкай незалежных аналітыкаў, экспэртаў, прадстаўляе іх працы на сайце для азнаямленьня аўдыторыі, – гэта добра.

Падкрэсьліваю шаноўным калегам з рэдакцыі charter97.org, што ў сваім артыкулу я выклаў, адпаведна, сваё меркаваньне.

Даруйце, што у шэрагу выпадкаў прывяду цытаты, якія падаюцца мне цікавымі. Здаецца, яны тут будуць дарэчы.

Дэмакратычнае грамадзтва, якое мы хочам пабудаваць у Беларусі – гэта грамадзтва плюралістычнае. Калі мы хочам будаваць дэмакратыю, то павінны прызвычаіцца спакойна, уважліва слухаць думку і тых, з кем не згодныя. Франсуа-Мары Аруэ, або Вальтэр, ў свой час сказаў: «Я ня згодны з аніводным вашым словам. Вы верзяце лухту. Але я гатовы памерці за вашае права гэта казаць».

Не заўсёды казаць, што ты – дэмакрат (незалежнік, эўрапеец), азначае ім быць. Дэмакратычнае грамадзтва – гэта грамадзтва адпаведнай культуры. І калі мы лічым сябе дэмакратамі, то павінны мець адпаведную культуру.

Фрыдрых Ніцшэ пісаў, што культура – гэта цяжкая бярэмя, ланцугі. На ягоную думку, чалавек – істота не толькі сацыяльная, але і жывёльная. Для жывёлы характэрна жаданьне скінуць ланцугі, не лічыцца з абмежаваньнямі, якія накладае культура. І чым больш прымітыўны чалавек, чым больш прымітыўнае грамадзтва, тым больш адпаведнае жаданьне.

Слухаць іншых некаторым бывае цяжка, зьяўляецца жаданьне зачыніць ім рот, сказаць: «Бывае два меркаваньні. Першае – маё. Іншае – няправільнае». Зачыняць іншым рот – гэта рыса таталітарнай і аўтарытарнай палітычнай культуры. У гэтым сэнсе Гітлер, Сталін і пэўны вядомы нам спадар – аднолькавыя.

Дастаткова хутка, з-пад сьвядомасьці, на узроўні інстынкту, эмоцыяў можа зьявіцца жаданьне асабіста абразіць таго, з кім ня згодны.

Можна ўвесьці паклёп на таго, з кім нязгодны. Сказаць: агент... сусьветнага імпэрыялізму, ці КДБ, рэжыму і г.д.

Можна навесіць ярлыкі: неарыец, правы ухіл, левы ухіл, трацкіст, апартуніст... слуга рэжыму.

У рэшце рэштаў, можна выкарыстаць фізычную сілу, забіць. Раю пачытаць працы Эліяса Канэцці. Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры. Ён вельмі добра распавёў, як ва ўмовах таталітарных рэжымаў выкарыстоўваліся прымітыўныя інстынкты, агрэсія. Калі выходзілі на вуліцы і патрабавалі выдаць натоўпу на расправу «ворагаў народу».

Тады не патрэбны розум, эрудыцыя, адукацыя. За такі, просты, прымітыўны стыль паводзінаў кагосьці нам вядомага называюць »калгасьнікам». Нам вельмі не падабаюцца такія паводзіны. Гэта – не па-эўрапейску. Мы абураемся гэтым.

Калі не хочаш слухаць іншых, значыць, ты перакананы, што ўсё ведаеш лепш, і ведаеш усё. А адзін погляд, тым больш на складаныя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і г.д. праблемы – гэта погляд абмежаваны, аднабаковы.

Ня слухаць, абражаць апанэнта, разглядаць яго як асабістага ворага, уводзіць паклёп - гэта вельмі проста.

Размаўляць аргумэнтамі, пераканаць – значна больш складана. Але гэта і ёсьць – культура. Быць дэмакратам – значыць мець культуру дыялёгу.

Магчыма, мой пункт гледжаньня (як вы выказаліся, «аналітычны опус») памылковы. Калі не згодныя – абгрунтуйце, напішыце лепш.

Яшчэ раз вельмі коратка аргумэнтую сваю пазыцыю.

1. Зараз, як ніколі, ёсьць пагроза незалежнасьці Беларусі з боку Расеі.

На прыкладзе Грузіі мы бачылі, што прачынаецца сапраўдная Расея. Зусім не такая, як яе малявалі тыя, хто марыў пра «дэмакратызацыю праз Расею». І ёсьць пагроза ня толькі Беларусі. Пуцін заявіў: «Украіна – гэта не дзяржава». Мядзьведзеў заявіў, што Ўкраіна калі хоча быць у НАТО, то будзе там у вельмі абмежаваным складзе. І разам з тым расейскае консульства вельмі актыўна раздае расейскія пашпарты. Па ацэнках украінскіх экспэртаў, ужо 30% жыхароў Крыму маюць расейскія пашпарты.

Памятаеце, з чаго пачыналася расейская падрыхтоўка да фактычнай анэксіі Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі?

2. Лукашэнка ня можа разглядацца у ролі гаранта незалежнасьці Беларусі.

Так, ён ня хоча быць расейскім губэрнатарам. Але казаць, што гэтага дастаткова для незалежнасьці – няправільна. І калі вельмі жорстка ціснуць на рэжым, то можа адбыцца згортваньне праграмаў супрацоўніцтва з Эўразьвязам (Усходняе Партнэрства і г.д.). Гэта – не на карысьць Беларусі.

А можа адбыцца і хістаньне у лапы расейскага мядзьведзя.

Казаць, што незалежнасьць гарантаваная, мы можам толькі тады, калі нашае грамадзтва будзе такім гарантам. Каб нашае грамадзтва разьвівалася у такім накірунку, ўжо зараз патрэбнае разьвіцьцё супрацоўніцтва з эўрапейскімі дэмакратыямі, Захадам.

3. Эканамічна Беларусь дастаткова моцна залежыць ад Расеі. І калі спыніцца дыялёг з Захадам, Лукашэнка будзе заціснуты у кут, то Расея можа скарыстаць вагары ціску.

Пакуль беларускі экспарт у Эўразьвяз – гэта галоўным чынам прадукты пераапрацоўкі расейскай сыравіны, пераважна нафты і газу. Для ўзмацненьня незалежнасьці і разам з тым, для падрыхтоўкі ўмоваў ціску на рэжым, патрэбнае пашырэньне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Захадам. Ужо зараз.

4. Найбольш эфэктыўны ціск на рэжым Лукашэнкі – гэта ціск пасьлядоўны. Зразумела, у сэнсе палітычнай лібэралізацыі і дэмакратызацыі, хочацца ўсяго і адразу. Але трэба думаць: ці магчыма дамагчыся ўсяго і адразу?

Адразу патрабаваць усіх патрэбных палітычных саступак ад улады - значыць, стварыць пагрозу спыненьня дыялёгу з Захадам і новага «закручваньня гаек».

5. Трэба ствараць сапраўды моцную, эфэктыўную апазыцыю. З папулярнымі лідэрамі.

Зараз казаць аб моцы і уплыву апазыцыі – значыць падманваць сябе. Мы павінны працаваць на тое, каб атрымаць вынік, які жадаем.

Лаянка у адрас тых, хто кажа пра прычыны цяперашняй слабасьці апазыцыі, не вырашае праблемы.

Таксама як і лаянка у адрас тых, з кім ня згодны.

Хацелася б пачуць, на якіх фактах, заявах А.Мілінкевіча грунтуецца выказваньне рэдакцыі charter97.org: «Доўгі час лідэр праваабаронча-асветніцкай грамадскай арганізацыі Рух «За свабоду» пераконвае заходніх палітыкаў, што нельга ціснуць на беларускага дыктатара, таму што толькі Лукашэнка з'яўляецца гарантам суверэнітэту Беларусі і абаронцам ад Расеі».

Бо калі няма фактаў, належнага абгрунтаваньня, то гэта звычайны паклёп, хлусьня. За які у цывілізаваным грамадзтве, у якім мы хочам жыць, трэба несьці адказнасьць.

У маім артыкуле разглядаліся падзеі за першую палову верасьня. Нагадаю шаноўным калегам - рэдакцыі charter97.org, што вайсковыя вучэньні – гэта падзея другой паловы месяца. Аб гэтым будзе гаворка у наступным артыкуле.

Увогуле, калі калегі пішуць на палітычныя тэмы, хацеў бы параіць пісаць менш эмацыйна. Калі аналізуеце тэкст, ня трэба выцягваць цытаты з кантэксту (напрыклад, вы забыліся адзначыць, што у артыкуле была адзначана важнасьць крокаў на шляху палітычнай лібэралізацыі: вызваленьне палітычных зьняволеных і г.д.). Бо калі так рабіць – значыць, не інфармаваць, а маніпуляваць.

Менш эмоцыяў і больш фактаў, аргумэнтаў. Гэта і называецца аналітыкай, экспэртызай.

З найлепшымі зычэньнямі,

Андрэй Ляховіч

Комментарий сайта www.charter97.org: Хотелось бы в этой дискуссии отметить ряд существенных моментов. Прежде всего, то, что господин Ляхович является советником Александра Милинкевича подтвердил заместитель председателя движения «За Свободу» Виктор Корнеенко, который заявил, что Ляхович – эксперт движения «За Свабоду». Во-вторых – Андрей Ляхович ошибается, когда пишет, что мы «выдергивали цитаты из контекста» его статьи – «аналитика» советника Милинкевича была опубликована на нашем сайте целиком, и каждый читатель мог сделать свой вывод из написанного. Что и было сделано.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]