
Спад цікаўнасці сярод еўрапейскіх структураў да Форуму канстатавалі ўдзельнікі круглага стала. Тыя, хто былі ў Познані, бачаць прычыну таму ў недастатковай увазе да прапановаў пляцоўкі з боку дзяржаўных органаў. СЯРГЕЙ ЛІСІЧОНАК, НАЦЫЯНАЛЬНЫ КААРДЫНАТАР ФОРУМУ: «Грамадзянская супольнасць -- гэта не такі моцны актар, як дзяржава, альбо нават як бізнес. Ён не валодае сваймі рэсурсамі ды таму знаходзіцца ў пэўнай ступені падапечнай, залежнай ролі ад іншых». «Усходняе партнёрства» скіраванае на шэсць краінаў: Арменію, Грузію, Малдову, Украіну, Азербайджан і Беларусь.