Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Рэкамендавана абскардзіць

22.12.2011
Рэкамендавана абскардзіць Усёй справы гэта, канечне, не пераверне, але падзея вельмі істотная. Вынікі экспертызы, праведзенай Радаю правоў чалавека пры прэзідэнту Расеі, у так званай "другой справе ЮКОСу" ацаніў адвакат Міхаіла Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант. Напярэдадні Рада парэкамендавала Генеральнай пракуратуры абскардзіць прысуд. ВАДЗІМ КЛЮЎГАНТ, АДВАКАТ МІХАІЛА ХАДАРКОЎСКАГА: "Гэта азначае прынамсі тое, што тэма з агульнадзяржаўнага ці, калі хочаце, міжнароднага парадку дня ўжо ніколі не сыдзе, што загаварыць, заматляць, замаўчаць яе ўжо не ўдасца -- ні хлуснёю, ні ўдаваннем, што нічога не адбываецца".

Ружы для "Femen"

22.12.2011
Ружы для Femen Акцыю падтрымання ўкраінскіх дзяўчат з руху "Femen" сёння супольна правялі лідар кампаніі "Гавары праўду!" і былыя палітвязні. Актывісты прынеслі белыя і чырвоныя ружы ў амбасаду Украіны ў Менску. СЯРГЕЙ КАЗАКОЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Я са свайго боку хачу папрасіць прабачэння перад гэтымі дзяўчатамі за дзеянні нашых сілавікоў. Дзяўчаты -- гераіні, малайцы. Я іх вельмі паважаю, і мне сорамна за тое, як з імі абышліся тут, у нашай краіне. Таму я прашу ў іх прабачэння за гэтых людзей".

Багатае падсумаванне

22.12.2011
Багатае падсумаванне Амаль паўгадавая адсутнасць лідара (два месяцы за кратамі ды тры -- пад хатнім арыштам), затрыманні ды пазбаўленне волі актывістаў, шматлікія ператрусы. Гэты год для кампаніі "Гавары праўду!" быў як ніколі складаны. На кожным этапе дзейнасці ініцыятывы -- перашкоды з боку ўладаў. СЯРГЕЙ ВАЗНЯК, КАМПАНІЯ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: "Прыклад у нас быў -- адзін пікет дазволілі кампаніі "Гавары праўду!" ў Глыбокім, гэта за год. Ці то выканкам недагледзеў, ці ідэолаг быў у адпачынку".

У сустрэчы адмовілі

22.12.2011
У сустрэчы адмовілі Алесю Бяляцкаму не дазволяць сустрэцца з бацькам, які можа памерці. Вусную адмову з Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС атрымала жонка праваабаронцы. Афіцыйны пісьмовы адказ мусяць даць цягам двух тыдняў. Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі асуджаны на 4 з паловаю гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Днямі кіраўніцтва Жодзінскай калоніі № 8, дзе трымаюць праваабаронцу, заявіла, што гатовае адпусціць яго на сустрэчу з бацькам, але перашкаджаюць працэдуры, паводле якіх асуджанага мусяць канваяваць.

Шарэпка - робім усё, але...

22.12.2011
Шарэпка - робім усё, але... Умовы аднаўлення дыялогу з Еўропаю не змяняюцца. Перадусім гэта вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў. Амбасадар Польшчы гаворыць, што сапраўды быў перыяд, калі падалося, што Менск пачаў рабіць сустрэчныя крокі. Аднак аптымістычныя прагнозы не спраўдзіліся. ЛЕШЭК ШЭРЭПКА, АМБАСАДАР ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: "У палітычных пытаннях, на жаль, поспеху няма. Сітуацыя не моцна змянілася з таго часу, калі мы пачыналі". Прыклад: дыпламаты ад імя Еўразвязу дамагаліся сустрэчы з асуджанымі ў справе 19 снежня.

Які крэдыт даверу да крэдытаў?

22.12.2011
Які крэдыт даверу да крэдытаў? Яшчэ год таму сямя Філіповічаў усурёз планавала пераехаць са старой аднапакаёўкі ў новую, уласную кватэру. Але пасля дэвальвацыі, пры заробку мужа 2 млн руб., самае большае, на што можна разлічваць, -- крэдыт, якога хопіць на... адзін пакойчык. КСЕНІЯ ФІЛІПОВІЧ: "Гэтай сумы, 100 мільёнаў рублёў, хопіць, каб пабудаваць толькі 10 метраў жытла ў новым доме". І такіх гісторыяў тысячы -- калі не сотні тысячаў. Цягам апошніх гадоў колькасць тых, хто спадзяецца палепшыць жыллёвыя ўмовы з дапамогаю дзяржавы, амаль нязменная -- каля 600 тысячаў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]