Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Лябедзька: Перамены вісяць у паветры

27.12.2011
Лябедзька: Перамены вісяць у паветры "Яны не прыйдуць самі, сюды не прыедзе брыгада будаўнікоў "светлай будучыні" ні з Польшчы, ні з Літвы, ні са Славеніі. Гэта мусяць зрабіць грамадзяне Беларусі. Улады нагамі топчуцца па годнасці людзей -- гэта самая вялікая матывацыя, каб людзі паўсталі з каленяў", -- мяркуе старшыня Абяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Развітанне з Кім Чэн Ірам

27.12.2011
Развітанне з Кім Чэн Ірам Падчас цырымоніі развітання цела Кім Чэн Іра было ў шкляной труне, аточанае белымі кветкамі, што названыя ў гонар кіраўніка Паўночнай Карэі. З "вялікім правадыром" развіталіся таксама афіцэры паўночнакарэйскага войска ды партыйныя функцыянеры. Шмат хто з іх не хаваў слёзаў і нават падаў на калені перад труною Кім Чэн Іра.

Някляеў: Мінулы год — гэта страты

27.12.2011
Някляеў: Мінулы год — гэта страты „Людзям абрыдла тая ўлада, якая прыйшла кіраваць працэсамі і ў Казахстане, і ў Расеі, і ў Беларусі — таму адбываецца тое, што адбываецца. Чакаць, што гэта праблема вырашыцца лёгка, не даводзіцца" -заявіў Някляеў. Паводле палітыка, беларусаў чакае чарговы абвал нацыянальнай валюты, бо ўладмі не зроблена „ніякіх захадаў эканамічных рэформаў"

Гарадзенскі экамабіль

26.12.2011
Гарадзенскі экамабіль Электрычную лямпачку зрабілі ў гаражы. Персанальны кампютар зрабілі ў гаражы. У гаражы нарадзіўся шэраг вялікіх вынаходніцтваў. А вось з гэтага гаража ў Горадні выехаў сапраўдны электрамабіль. АЛЯКСАНДР КАЗЛОЎ, КАНСТРУКТАР: «Паўгода мы распрацоўвалі краслюнкі, лічылі, разлікі рабілі. Год заняло канструяванне машыны -- зварка рамы, кодаўба, рыхтаванне ўсіх агрэгатаў». Дызайн электрамабіля распрацаваў аднакласнік. ДЗМІТРЫЙ МАЗУРКЕВІЧ, ДЫЗАЙНЕР ЭЛЕКТРАМАБІЛЯ: «Я малюю з дзяцінства, і распрацаваць дызайн было не праблема.

Эксперты чакаюць рэцэсіі

26.12.2011
Эксперты чакаюць рэцэсіі Расейскай эканоміцы пагражае рэцэсія. Пра гэта сёння заявіў намеснік міністра фінансаў нашай усходняй суседкі Сяргей Сторчак падчас он-лайн-канферэнцыі ў агенцтве «РИА Новости». Эксперты цвердзяць: спад вытворчасці ды замаруджванне тэмпаў эканамічнага росту ў Расеі не можа не адбіцца на Беларусі. Асабліва на фоне запавольвання гаспадарак заходніх краінаў, у прыватнасці еўрапейскіх. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: «Нашыя металургі, думаю, ужо не атрымліваюць столькі ад экспарту, колькі яны атрымлівалі раней.

"Менск хлусіць пра Катынь"

26.12.2011
Менск хлусіць пра Катынь Поўная лухта, хлусня і крывадушнасць. Гэтак акрэсліла буйная польская газета «Rzeczpospolita» словы Аляксандра Лукашэнкі пра так званую беларускую частку Катыньскага спісу. Падчас прэс-канферэнцыі, што адбылася ў пятніцу, прагучала пытанне пра палонных жаўнераў Польскага войска, якія ўтрымліваліся за кратамі ў Беларусі ў 1940 г., а пасля бясследна зніклі. У адказ Аляксандр Лукашэнка абверг магчымасць таго, што вязні былі забітыя на тэрыторыі нашай краіны. Рэакцыя на гэтыя словы зявілася ў адной з галоўных польскіх газетаў -- «Rzeczpospolita».

Без права на развітанне

26.12.2011
Без права на развітанне Дзясяткі заяваў цягам тыдня, шматлікія звароты і просьбы. Наталля зрабіла ўсё магчымае, каб ейны муж, Алесь Бяляцкі, паспеў пабачыцца са знямоглым бацькам. НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА: «Удалося сабраць усе неабходныя дакументы, якія б сведчылі пра цяжкі стан бацькі Алеся, Віктара Юсцінавіча Бяляцкага». Аднак гэтыя намаганні плёну не мелі. Нягледзячы на тое, што суд Першамайскага раёну даў дазвол на сустрэчу Бяляцкага з бацькам, адміністрацыя жодзінскага следчага ізалятару заявіла, што паперы аформленыя неналежным чынам, дый увогуле ў СІЗА няма магчымасці канваяваць праваабаронцу ў Менск.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]