Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Паўночная Карэя: працягваецца агульная жалоба

28.12.2011
Паўночная Карэя: працягваецца агульная жалоба Побач з катафалкам пешшу ідуць пераемнік кіраўніка краіны Кім Чэн Ун і некалькі генералаў. Іншых сыноў Кім Чэн Іра паўночнакарэйскае тэлебачанне не паказвае. Наступны год мусіць зрабіцца, паводле афіцыйнае прапаганды, пачаткам эры «моцнай і квітнеючай краіны», аднак эксперты звяртаюць увагу на малады ўзрост новага кіраўніка дзяржавы (ён маладзейшы за 30 гадоў) ды ягоную недасведчанасць у палітыцы. Магчыма, яму давядзецца раздзяліць уладу з некалькімі ўплывовымі вайскоўцамі.

Бяляцкага прывезьлі на разьвітаньне з бацькам у морг

28.12.2011
Бяляцкага прывезьлі на разьвітаньне з бацькам у морг Як паведаміла «Свабодзе» жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, каля 8 гадзіны раніцы 27 сьнежня міліцэйскі канвой даставіў Алеся ў морг, пасьля чаго ён мог пабыць з целам бацькі нейкі час, а потым яшчэ 15 хвілін разам з іншымі сваякамі. Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада асуджаны на чатыры з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Балыкін: Дзяржава падкаладае пад эканоміку бомбу

28.12.2011
Балыкін: Дзяржава падкаладае пад эканоміку бомбу Дырэктыва №4, на якую беларускі бізнэс ускладаў вялікая спадзяванні за год ад прыняцця так і не была рэалізаваная, мяркуе старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. „Улада лепш за ўсё паказала сваё стаўленне да лібералізацыі падчас валютнага крызісу -- як толоькі ў краіне пачаліся цяжкасці з валютаю, на лібералізацыю літаральна забыліся, прымянілі ручныя метады рэгуліроўкі эканомікі, а свабода коштаў не пратрымалася 2-3 месяцаў" - узгадвае эксперт.

Еўрасаюз без ружовых акуляраў

28.12.2011
Еўрасаюз без ружовых акуляраў "Наша Ніва" распачынае серыю гутарак з жыхарамі краінаў-суседак Беларусі, якія ўвайшлі ў Еўрасаюз. Ці ўтульна ім жывецца пад брусэльскім крылышкам? Наш першы герой - Рытас Нарвідас, кіраўнік аддзела спецрасследаванняў Цэнтра па вывучэнні генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы. Вось яго погляд на жыццё ЕС без ружовых акуляраў.

Хто прыносіць падарункі?

27.12.2011
Хто прыносіць падарункі? У гэты святочны перыяд кожны з нас чакае падарункаў. А хто (й)іх нам прыносіць? Заходні Санта-Клаус, савецкі Дзед Мароз, а можа Святы Мікола ці Зюзя? На мяжы з Палярным колам размесціўся парк Санта-Клауса -- самага папулярнага і адначасова самага камерцыйнага казачнага персанажа. Толькі за ўваход у ягоную рэзідэнцыю давядзецца заплаціць 35 еўраў і яшчэ 35 -- за фотаздымак з Сантам. А гэта, вядома, не па кішэні шараговым беларусам, таму дзяржаўныя медыі заахвочваюць наведваць беларускага, а дакладней, прыдуманага ў Савецкім Саюзе, Дзеда Мароза.

«Часоўнік» вярнуўся на радзіму

27.12.2011
«Часоўнік» вярнуўся на радзіму Унікальным рарытэтам папоўніўся гарадскі музей Магілёва. Кнігу "Часоўнік", ці збор тэкстаў нязменных малітваў дзённага богаслужбовага кола, выдалі тут амаль 300 гадоў таму. І, можна сказаць, выпадкова знайшлі студэнты гістфаку на адным з інтэрнэт-аўкцыёнаў. Да набывання кнігі далучылася грамадскасць, музей ды гарвыканкам. АНДРЭЙ РАДКОЎ, СТУДЭНТ БДУ: «Я проста адкрыў рахунак на сваё імя ў «Беларусбанку» і праз сваіх знаёмых, праз СМІ паспрабаваў дагрукацца да сэрцаў людзей».

Забудова "па-даросламу"

27.12.2011
Забудова па-даросламу Пасля зяўлення дзіцяці на свет шчаслівым мамам і татам трэба не толькі прыдумаць імя немаўляці. Лепш адразу пасля радзільні стаць у чаргу ў дзіцячы садочак, бо пазней можа проста не хапіць месцаў. АЛЯКСАНДР ТАРАСЕНКА, МАЛАДЫ БАЦЬКА: «У адзін садочак пайшлі -- няма месцаў, у другі -- тое самае». Аляксандр кожны дзень водзіць сваіх дзяцей у садочак за паўтара кіламетра. Пры гэтым практычна ля дому ёсць дзіцячы садок -- зачынены 9 гадоў таму з-за недаўкамплектаванасці. З тых часоў гэты будынак па вуліцы Славінскага пераходзіць з рук у рукі ды прыходзіць у заняпад.

Беларусь каля Чаду

27.12.2011
Беларусь каля Чаду Кот-Дывуар, Кітай, Ветнам... У такой кампаніі нашая краіна ў рэйтынгу дэмакратыі, які штогод рыхтуе вядомы брытанскі часопіс "The Economist". Але ёсць і добрая навіна: мы ў спісе не апошнія. За гэты год нашая "выспа стабільнасці" скацілася на 9 пазіцыяў, і цяпер паводле дэмакратычнасці мы займаем 139 месца. Імкліва крочыць назад Расея, якая страціла 10 пазіцыяў свабоды. З краінаў былога СССР найбольш дэмакратыі "Зэ ІкОнаміст" ("The Economist") убачыў у балтыйскіх краінах ды Малдове.

Дазволілі развітацца

27.12.2011
Дазволілі развітацца 10 хвілінаў. Менавіта столькі далІ Алесю Бяляцкаму на апошнюю сустрэчу з бацькам. На пахаванні праваабаронцу прысутнічаць не дазволілі, але сёння зранку пад аховаю адвезлі ў морг. З жодзінскай калоніі ў менскі морг Алеся Бяляцкага прывезлі пад канвоем а 8-й раніцы. Дзесяць хвілінаў дазволілі пабыць з бацькам у прысутнасці аховы, яшчэ пятнаццаць -- з іншымі сваякамі. Да апошняга моманту не было вядома, ці гэтая сустрэча ўвогуле адбудзецца. На ранейшыя просьбы сваякоў Алеся Бяляцкага адпусціць вязня на сустрэчу з тады яшчэ жывым бацькам, а потым на пахаванне паслядоўна адказвалі адмоваю, бо заканадаўча гэтая сітуацыя неўрэгуляваная.

Бізнес-генацыд

27.12.2011
Бізнес-генацыд Назваць 2011 год спрыяльным для дробнага ды сярэдняга бізнесу не павернецца язык. Прадпрымальнікі чэрвеньскага рынку аказаліся без працы з-за намеру адміністрацыі пабудаваць на месцы кірмашу гандлёвы цэнтр. У падобную сітуацыю трапілі іхныя калегі з Малінаўкі. Змаганне з дробнымі прадпрымальнікамі, кажуць адмыслоўцы, сталася тэндэнцыяй. АНАТОЛЬ ШУМЧАНКА, РЭСПУБЛІКАНСКАЕ АБЯДНАННЕ «ПЕРСПЕКТЫВА»: "Мы не бачым змены стаўлення ўладаў у адносінах нас, мы не бачым, каб яны былі зацікаўленыя ў нас, і мы не бачым аніякага росту, дзякуючы якому краіна магла б выбрацца з той ямы, у якую трапіла".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]