Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Емен: улада памянялася, пратэсты працягваюцца

26.12.2011
Емен: улада памянялася, пратэсты працягваюцца Больш за 100 000 чалавек сабралі антыўрадавыя дэманстрацыі ў сталіцы Емену ды ў паўднёвых правінцыях краіны. Мітынгоўцы пратэставалі супраць смяротных выпадкаў, што адбыліся напярэдадні падчас сутычак апазіцыі ды вайскоўцаў. Загінулі 13 чалавек, яшчэ 200 былі параненыя.

Паўночная Карэя: сарокі смуткуюць

26.12.2011
Паўночная Карэя: сарокі смуткуюць Некалькі дзясяткаў сарокаў зляцеліся да мемарыяльнай вежы Кім Ір Сэна, каб аплакваць смерць "вялікага правадыра" Кім Чэн Іра. Відэасюжэт пра гэта паказала дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі. belsat.eu

Мацкевіч: Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі -- блізняты

25.12.2011
Мацкевіч: Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі -- блізняты Палітолаг Уладзімір Мацкевіч упэўнены, што пратэсты ў Расеі не будуць мець уплыву на сітуацыю ў Беларусі ды не пагражаюць рэжыму Пуціна.

Тайланд: сланы ў ролі Святога Мікалая

25.12.2011
Тайланд: сланы ў ролі Святога Мікалая У правінцыю Аютхая на поўначы Тайланду завітала незвычайная працэсія -- шэсць сланоў у вобразе Святога Мікалая выступілі і раздалі падарункі.

Святочнае шэсце

24.12.2011
Святочнае шэсце Адразу 40 Дзедаў Марозаў віншавалі сёння бабруйчанаў. Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак стартавала ад гарадскога парку і завЕршылася ля цэнтральнай ялінкі. А ўжо там адбыліся конкурсы ды карагоды.

"Каралеўства маленькіх цмокаў"

24.12.2011
Каралеўства маленькіх цмокаў Калядныя святы -- час неспадзяванак і цудаў. Гэтак, маленькія ўдзельнікі фестывалю змаглі пабачыць заўсёды таямнічую, але самую важную святочную постаць -- Святога Міколу. СВЯТЫ МІКОЛА: "Хо-Хо-Хо! Віншаванні з Менску ад святога Мікалая для дзетак-беларусаў!" І гэта не казачны персанаж, як прыдуманы на заходзе Санта-Клаус ці ў Савецкім Саюзе -- Дзед Мароз. Бо не яны, а менавіта Святы Мікола рыхтуе падарункі, якія знаходзяць пад ялінкаю дзеткі. Але падарункі прыемна не толькі атрымліваць, але і дарыць.

Калядны вечар

24.12.2011
Калядны вечар Апошнія рэпетыцыі хору ў базіліцы святога Пятра ў Рыме. Вігілійнае набажэнства сёння тут традыцыйна ўзначаліць Папа Рымскі. Заўтра ж галава Каталіцкай царквы Бэнэдыкт XVI звернецца да вернікаў з традыцыйным пасланнем "Да гораду і свету". Асабліва рыхтаваліся да свята ў Бэтлееме, на Заходнім беразе ракі Іардан, дзе, паводле вераванняў, нарадзіўся Езус. КРЫСТЫНЭ, ТУРЫСТКА З НЯМЕЧЧЫНЫ: "Гэта выключна, бо тут пачалася гісторыя. Але для мяне і маёй сямі прысутнасць тут мае ўвогуле асаблівае значэнне: тут былі мае бацькі, тут была мая бабуля, таму і для мяне гэта адмыслова".

Прэміі ПЭН-цэнтру

24.12.2011
Прэміі ПЭН-цэнтру Дыскусіі ды спрэчкі вакол вылучэння лаўрэатаў на прэмію ў Пэн-Цэнтры працягваліся некалькі месяцаў. Сёння кіраўніцтва абяднання ўпэўненае: сярод узнагароджаных -- найлепшыя. АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, СТАРШЫНЯ БЕЛАРУСКАГА ПЭН-ЦЭНТРУ: "Я ганаруся быць іхным земляком, сучаснікам і чытачом. Ганаруся, што нам удалося сабраць іх разам. Прэміяй Алеся Адамовіча ўганаравалі грамадскага дзеяча Мікалая Мельнікава. Заслуга гэтага чалавека выключная. Нягледзячы на ўсе складанасці, яму ўдалося стварыць у Горадні музей Васіля Быкава -- адзіны ў Беларусі, акрамя сядзібы пісьменніка ў родных Бычках.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]