Святлана Чорная перайшла на сухую галадоўку. Жанчына, якая інвалід другой групы, галадае ўжо амаль месяц на знак пратэсту супраць смяротнага выраку Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Яна ўжо страціла 12 кілаграмаў. Святлана Чорная прысутнічала на судовых паседжаннях у справе тэракту ў сталічным метро, і яна сумняваецца, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей. Пра гэта яна напісала ў звароце на імя Аляксандра Лукашэнкі. СВЯТЛАНА ЧОРНАЯ, ПРАЦІЎНІЦА СМЯРОТНАЙ КАРЫ: "Я не веру суду, бо ўсё было праведзена са шматлікімі парушэннямі законнасці: і папярэдняе следства, і ўласна сам суд.
Шыкоўны "Боінг 767-300" хутка трапіць у Беларусь. Прэзідэнцкі лайнер, набыты ў 2005 г. для тагачаснага прэзідэнта Туркменістану Сапармурата Ніязава за $ 130 млн, цяпер паслужыць беларускаму кіраўніку. Пра дамову паміж краінамі паведаміў інтэрнэт-рэсурс "Хартыя-97". Паводле сайту, "Белавія" практычна завершыла навучаць персанал, як карыстацца і абслугоўваць новую тэхніку. Тым часам у прэзідэнцкай прэс-службе інфармацыі пра набыццё VIP-самалёта не пацвярджаюць. Між тым акурат напярэдадні адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі дзвюх дзяржаваў.
Дзесяць, дваццаць... нават больш за дзвесце прыватных аўтаў чакалі сёння ў чарзе на пераходах беларуска-польскай мяжы. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: "Што ўплывае на чаргу? Праца памежнікаў нашых і польскіх". "Хоць і ўвялі абмежаванне раз на восем дзён, чарга не змяншаецца". "Я на тым тыдні ездзіла, і таксама вельмі доўга. Не хочуць працаваць, ці што..." Памежнікі з абодвух бакоў сцвярджаюць, што працуюць у звычайным рэжыме. А ў чэргах вінавацяць святочны ажыятаж. АЛЯКСАНДР КІСЛОЎ, БЕРАСЦЕЙСКАЯ ПАМЕЖНАЯ ГРУПА, НАЧАЛЬНІК ПРЭС-СЛУЖБЫ: "Кіроўцы ды іхныя пасажыры, якія стаяць у чарзе, -- адсоткаў на восемдзесят пяць гэта тыя, хто едзе на пераднавагоднія закупы.
Палітыка жорсткага рэгулявання коштаў атрымала свой працяг. Прэмер Міхаіл Мясніковіч даручыў узмацніць кантроль за коштамі, каб у 2012 г. інфляцыя не перавысіла 22 %. Бо сёлета Беларусь стала чэмпіёнам сярод краінаў СНД і Еўропы ў тэмпах інфляцыі. Гэтак, у студзені-лістападзе сёлета спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 104 %. У нашых суседзяў інфляцыя амаль у 20 разоў меншая. У партнёраў Беларусі па Мытным саюзе -- Расеі ды Казахстану -- рост коштаў склаў 5,6 і 7 % адпаведна. Тым часам інфляцыя ў нашай краіне працягвае расці.
Улады Беларусі ішлі да эканамічнага цуду, але трапілі ў крызіс. ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Беларуская сацыяльная мадэль увайшла ў перыяд крызісу. Прычым, гэта сістэмны крызіс, які ахоплівае ўсе бакі, усе сферы жыццядзейнасці беларускае сацыяльнае мадэлі". Наступствамі крызісу сталі: страта стабільнасці, дэвальвацыя, інфляцыя, страта даверу грамадзянаў, падзенне рэйтынгу Лукашэнкі. ГАННА КРАСУЛІНА, ПРЭС-САКРАТАР АГП: "Вынік 17-гадовага кіравання мы ўсе бачым яскрава. Наймацнейшае падзенне рубля і падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва".
Паводле эксперта, пераслед Алеся Бяляцкага можа быць звязаны з шэрагам чыннікаў, адзін з іх -- раздражненне, якое выклікала ва ўладаў дзейнасць праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронцам нярэдка ўдавалася ў вялікай ступені знейтралізаваць ціск на палітычных апанентаў улады -- праз аказанне прававой ды матэрыяльнай дапамогі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсіяў. «Звышзадача ўладаў тут -- паставіць на калені, паздзекавацца. А «Вясна» дапамагала трываць, дапамагала семям.