Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Нелітоўскі мастак з Літвы

30.12.2011
Нелітоўскі мастак з Літвы "Наша Ніва" распачынае серыю гутарак з жыхарамі краінаў-суседак Беларусі, якія ўвайшлі ў Еўрасаюз. Ці ўтульна ім жывецца пад брусэльскім крылышкам? Наш другі герой - Сяргей Еўтухоў, мастак, скульптар, пісьменнік, які нарадзіўся ў Магілёве, але знайшоў свой дом у Вільні. Чытаць цалкам: nn.by

Сімвал Новага года

29.12.2011
Сімвал Новага года Новага года не бывае без ялінкі. І яшчэ ёсць шанец набыць зялёную прыгажуню. АЛЯКСЕЙ СЫРАВАТКА, ПРАДАВЕЦ ЯЛІНАК, ГОРАДНЯ: "Мы працуем да 31 снежня ўключна. Мы працуем. Не ўсе пункты, напэўна, будуць працаваць. Хто больш прадае, будзе працаваць дакладна. Так што ялінку можна купіць да 31 снежня ўключна, без праблемаў". Кошт ялінак залежыць ад памеру. Вагаецца ад 25 000 да 50 000 за дрэва. Попыт ёсць, але не такі, як раней. УЛАДЗІМІР ГАРОХАЎ, ГАРАДЗЕНСКІ ЛЯСГАС: "Пасля 2000 г. попыт на навагоднія дрэвы ўвесь час зніжаецца.

Трамвай не аб'ехаў

29.12.2011
Трамвай не аб'ехаў Шаснаццаць чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення трамвая з тралейбусам у цэнтры Менску некалькі гадзінаў таму. Паводле ратавальнікаў з Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, сутыкненне адбылося з-за няспраўных тармазоў трамвая, які спускаўся з горкі ды самастойна спыніцца не здолеў. Мінакі сведчаць, што кіроўца няспраўнага транспартнага сродку спрабаваў папярэдзіць людзей крыкамі. Аварыя здарылася на перасячэнні вул. Сурганава і Якуба Коласа. Частка пацярпелых дастаўленая ў шпіталі сталіцы. Акрамя людзей пацярпеў і аўтамабіль.

Эканоміку -- да псіхіятра

29.12.2011
Эканоміку -- да псіхіятра Рабіць эканамічны прагноз для Беларусі на наступны год лепш атрымаецца ў псіхіятра, а не ў эканаміста. Такое меркаванне выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка. Што праўда, некалькі парадаў беларускаму ўраду на будучы год эканаміст усё ж агучыў. Леанід Заіка нагадаў словы прэзідэнта, пра тое, што адзіная эканамічная прастора ствараецца без ведання, як гэта рабіць. Таму эканаміст лічыць любыя падзеі ў эканоміцы непрадказальнымі ды цяжка прагназаванымі. Паводле Заікі, уладам не варта арыентавацца на рост валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні 5,5 %.

Расчараваныя ў «Cуперлато»

29.12.2011
Расчараваныя ў «Cуперлато» Эканамічны крызіс навучыў нас не толькі ашчаджаць. Таксама ён прынёс расчараванне ў латарэях, гуляць у якія было вельмі папулярна сярод беларусаў. Як падлічыў блогер Павел Бераснёў, праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў наклады "Суперлато" паменшалі амаль удвая. 19 снежня мінулага года беларусы спадзяваліся не толькі на сумленны падлік галасоў, але і на грашовыя цуды. За дзень было раскуплена 415 000 квіткоў "Суперлато". Праз год -- толькі 219 000. У сярэднім у мінулым снежні прадавалася 360 000-- 400 000 білетаў, цяпер жа гэта толькі 210 000--280 000.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]